Меркаванні4848

Мінадукацыі: Тое, што Ганну Севярынец не звальняюць, дэманструе гуманізм улады

Міністэрства адукацыі адрэагавала ў сваім тэлеграм-канале на зварот беларускіх настаўнікаў, якія ў адкрытым лісце на імя міністра Карпенкі заклікалі не пазбаўляць атэстацыі дзяцей, якія навучаюцца дома.

Ганна Севярынец.

Чытайце таксама: Настаўнікі звяртаюцца да міністра Карпенкі: Пазбавіць атэстацыі дзяцей, якія навучаюцца дома — непедагагічна і не па-людску

Па-першае, адзначае міністэрства, да публікацыі гэтага адкрытага ліста буйныя недзяржаўныя парталы нібыта «пераконвалі насельніцтва ў тым, што беларуская школа не можа працаваць дыстанцыйна».

«Аднак з ліста Ганны Севярынец можна даведацца, што настаўнікі справіліся з дыстанцыйнай формай і нават «максімальна эфектыўна наладзілі навучальны працэс». СМІ элегантна «пераабуліся ў скачку»», — паведамляе міністэрства.

Па-другое, адзначае міністэрства, апазіцыйныя СМІ «рэгулярна паведамляюць пра тое, што настаўнікі загружаныя нехарактэрнай працай».

«Аднак на прыкладзе Ганны Севярынец чытач можа ўбачыць, што радавы настаўнік мае масу вольнага часу для раздачы інтэрв'ю, напісання блогаў, сачынення адкрытых лістоў, вядзення сацыяльных сетак і іншых формаў вольнага часу», — піша тэлеграм-канал міністэрства.

Па-трэцяе, заўважае міністэрства адукацыі, «у апазіцыйных СМІ цяпер «разганяецца» тэзіс пра крайнюю рэпрэсіўнасць беларускай сістэмы адукацыі, дзе настаўнікі нібыта страшна запалоханыя, залежныя, не маюць уласнага меркавання».

На думку міністэрства, прыклад Ганны Севярынец сведчыць пра іншае.

«У нашай краіне нікога не пазбаўляюць права на прафесію, не звальняюць з працы, даюць свабодна выказвацца, крытыкаваць уладу, паведамляць сваё вельмі каштоўнае меркаванне і пісаць адкрытыя лісты», — піша міністэрства.

Што тычыцца канкрэтных мер па арганізацыі навучальнага працэсу, то яны, паведамляе міністэрства, «праводзяцца ў рэчышчы раней выпрацаваных, адобраных і публічна агучаных прэзідэнтам рашэнняў».

Каментары48

Цяпер чытаюць

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць