Архіў

Кітаец з усімі выгодамі

Маю забаву — назіраць, як дзьве мае кузынкі, якім па шаснаццаць гадкоў, шукаюць жаніхоў.

Адзін мой прыяцель акурат у шаснаццаць і жаніўся. Дзіця з маткаю праз год ужо сядзела на каленях у другога бацькі, а сябрук забаўляўся з чарговай… жонкай. Таму, назіраючы за сястрычкамі, шторазу пракручваю варыянты разьвіцьця падзей. Калі на гадзіньніку поўнач, а твае непаўналетняе няма дома, што можна падумаць? Праўда, пакуль усё абмяжоўваецца шпацырамі па раёне. Ды пошукамі «мужа» праз Інтэрнэт.

Беларусачкі нездарма лічацца хадавым таварам на рынку каханьня. Яны едуць за мяжу прадаваць ня цела, але душу. З усімі прычындаламі, але зусім ня ў рабства, а ў абмен на абсалютна адчувальныя даброты: кватэру, статус хатняе гаспадыні бяз клопату на кухні — на тое ёсьць спэцыяльна нанятая работніца. У яе рабочы час якраз можна схадзіць у салён прыгажосьці.

Таму, калі іншая мая кузынка прарвалася ў Парыж і ледзь ня выйшла замуж, я быў за яе рады. І што з таго, што яе дзеткі загавораць па-француску? А што, лепш, каб яны «як усе» гергеталі на тутэйшай «мінскай»? Ды і хто сказаў, што там яны будуць меншымі беларусамі, чым тут?

Скажаце, найлепшыя людзі зьяжджаюць? Ды ці зьяжджалі б яны з моцнае і квітнеючае, са сваіх гарадоў-садоў, калі б там не было лепш?

Тая першая спроба зьехаць на гнілы Захад правалілася. Хлопчык аказаўся курвелем. Але гэта было пасьля. А тады, ля Гранд-Апэра, было прыгожа. І мянчанка ў Парыжы сьвяткавала трыюмф.

Тым часам па маю другую малую прыяжджаў джып. Але 19-гадовыя беларусікі з нашыўкамі «Ўзброеныя сілы» яе натхняюць мала. Кажа: лепш быць кінутай у Парыжы францускім раскідонам, чым тутэйшым… (не стае цэнзурных слоў).

— Тадзік, няўжо ты не разумееш — усе паўсюль аднолькавыя!

— Але ж ёсьць іншыя асяродкі, з больш годнымі «кандыдатамі».

— І што, мне езьдзіць у іншы канец гораду?

Дайсьці да кампутара сапраўды прасьцей, чым даехаць на другі канец гораду. Дашачка пры кампе страляе хлапчукоў. Зноў прыцэл — Парыж. Адказвае нейкі 25-гадовы парыжанін. Ён — кіраўнік нейкага банку ці аддзяленьня банку, што для нас амаль адно і тое ж. І вось — нарэшце: ён абяцае сваю фатаграфію. Даша зь сяброўкай Наташай жартуюць: «Ну-у, зараз акажацца, што гэта нэгр з пузам!» — дзяўчаты ня страчваюць пачуцьця гумару і самаіроніі.

Пакуль фатаграфія загружаецца, яны сьмяюцца. Калі адкрылася — сьмяюцца яшчэ мацней. Наш герой — двухмэтровы… кітаец! Асоба кітайскай нацыянальнасьці дужа пакутуе ў сваім Парыжы бяз жонкі.

— Мая дарагая беларуская сяброўка, памажы знайсьці спадарожніцу жыцьця, — упрошвае карцінка на экране. — Пяцьсот эўра табе, калі паспрыяеш…

Даша залілася сьлязьмі ад сьмеху, ну а мая другая сястрычка тым часам пайшла на чарговы шпацыр па вуліцы пабітых ліхтароў. Што ёй трэба? Краса і сіла. А сіла сёньня — гэта грошы. І ня будзем маралізаваць наконт мэркантыльнасьці сучаснае моладзі. Жыцьцё адно, і хочацца іменна жыць, а не існаваць.

«Ён не красун, але ж гэта не галоўнае. Галоўнае, каб з чалавекам можна было паразумецца». Калі такое гавораць 16-гадовыя дзяўчаткі, ёсьць пра што задумацца: і бацьку сямейства, і бацьку нацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі5

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі2

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»6

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?6

Саудаўская Аравія рыхтуецца паставіць на месца еменскіх хусітаў1

Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі5

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць