Мова6868

«Белсат» піша Оўбама, а не Абама. Гэта правільна?

На сайце «Белсата» прозвішча прэзідэнта ЗША пішуць як «Оўбама». А ягоную жонку — Мішэл Оўбама. Прычым гэта не адзінкавы выпадак, а паслядоўная палітыка.

«Белсат» карыстаецца акадэмічным правапісам, але моўную палітыку канала вызначае лінгвіст Зміцер Саўка, адзін з суаўтараў новай кадыфікацыі класічнага правапіса. Там правапісанне іншамоўных уласных імёнаў таксама было разлічана на эрудытаў, на тых, хто ведае, як яны вымаўляюцца ў той ці іншай мове. Напрыклад, прапаноўвалася пісаць «Інёню», бо ў турэцкай мове гэтае прозвішча вымаўляецца акурат так.

Фармальна такое напісанне можна апраўдаць тым, што варыянт «Абама», зразумела, не фіксуецца ў нарматыўных слоўніках. Яны абнаўляюцца рэдка. Аднак большасць беларускамоўных СМІ піша: Абама. Прычым як тыя, што карыстаюцца акадэмічным правапісам, так і класікі.

Варыянт «Оўбама» дакладна перадае амерыканскае вымаўленне, але яно пярэчыць уласціваму беларускай мове «аканню» сваім дадатковым націскам.

Як па-Вашаму, лепей пісаць Абама ці Оўбама? Адказвайце ў апытанцы.

Апытанка

А ў каментах выкажыце свае думкі. Ці мае сэнс больш дакладная перадача замежных імёнаў у адпаведнасці з тым, як яны вымаўляюцца ў замежных мовах? Ці гэта вядзе да разнабою, а такія эксперыменты, наадварот, рэжуць вока? Ці жывая правапісная творчасць сёння карысная для нашай мовы, ці на сёння гэта культурна бясплённы занятак, забаўка для вузкага кола лінгвістаў? Ці варта трымацца больш традыцыйнага варыянта, «як звыкла»? Ці варта такое практыкаваць тэлеканалу, які прэтэндуе на масавага гледача?

Каментары68

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі10

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку5

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

Ціханоўская ўсё ж змагла адкрыць банкаўскі рахунак у Польшчы6

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі10

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць