Улада8787

Звольніць Чарнякевіча загадаў асабіста Сямён Шапіра: «Ва ўніверсітэце 16 чалавек, якія заклікаюць звергнуць уладу»

Старшыня аблвыканкама расказаў тое, пра што КДБ маўчыць.

У панядзелак міністр адукацыі Сяргей Маскевіч прэзентаваў калектыву ГрДУ новапрызначанага рэктара Андрэя Караля. На паседжанні прысутнічалі гарадзенскія чыноўнікі з абласнога і гарадскога аддзелаў адукацыі.

Пасля Маскевіча ўзяў слова старшыня абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра. «Наконт Чарнякевіча прымаў загад я асабіста», — раскрыў таямніцу звальнення гісторыка і дацэнта ГрДУ Шапіра.

У сваім выступленні ён пахваліў універсітэт за тэхналагічныя дасягненні і раскрытыкаваў за промахі ў ідэалагічнай працы. Пра гэта «Белсату» распавяла адна з прысутных на сённяшняй сустрэчы ў ГрДУ.

«Напісалі падручнік і надрукавалі за мяжою. За чые грошы? — выступаў галоўны чыноўнік Гарадзеншчыны. — Не, каб да мяне прыйсці і пагаварыць!».

Шапіра ўпікнуў былога рэктара Яўгена Роўбу, што той марудзіў са звальненнем Андрэя Чарнякевіча праз сваё знаёмства з бацькам гісторыка, які таксама працаваў ва ўніверсітэце. Старшыня аблвыканкама прызнаўся, што ён уласнаручна даў загад звольніць аднаго з аўтараў падручніка «Гродназнаўства» Андрэя Чарнякевіча.

Сямён Шапіра таксама падзяліўся з прысутнымі, што рэгулярна чытае зводкі КДБ і ведае ўсё: «Ва ўніверсітэце шаснаццаць чалавек, якія заклікаюць звергнуць уладу». Гэтыя неназваныя ненадзейныя элементы не проста заклікаюць зрынуць уладу, але яшчэ і… ездзілі на роварах і пляскалі ў ладкі.

Відавочна, гаворка пра выкладчыкаў, якія трапілі ў «чорныя спісы» палітычна ненадзейных. Спецслужбы пра гэта памоўкваюць, затое старшыня аблвыканкама расказаў у прыступе шчырасці.

Нямала ж такіх, калі ў адным універсітэце налічылі аж 16!

Дарэчы ў мясцовых газетах — «Гродзенская праўда», «Вячэрні Гродна», «Перспектыва» -, а таксама на афіцыйным сайце ГрДзУ пра сённяшнюю падзею не напісана ні слова.

Скандал з падручнікам «Гродназнаўства» разгарэўся летась у верасні, калі з фармулёўкаю «за парушэнне працоўнай дысцыпліны» з ГрДУ звольнілі аднаго з аўтараў — Андрэя Чарнякевіча. За два дні да звальнення выкладчыка тэрмінова выклікаў да сябе загадчык цэнтру кадравай і прававой работы ўніверсітэту. Падчас размовы ў кабінеце прысутнічалі загадчык аддзелу бяспекі ўніверсітэту і працаўнік КДБ. Галоўнаю тэмай размовы быў падручнік «Гродназнаўства».

Каментары87

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Арыяна Грандэ прыпыняе кар'еру. Апошнім часам фанаты хвалююцца, што спявачка экстрэмальна пахудзела2

Пад Шчучынам падлетак скочыў з пірса ў ваду і цяпер у рэанімацыі

У Гродне адкрыўся новы сартавальны цэнтр Ozon1

Арына Сабаленка падтрымала ўвядзенне гендарнага тэставання тэнісістак10

У Польшчы беларус кіраваў грузавіком з больш як чатырма праміле алкаголю11

Падаляк: Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным5

Памёр былы міністр эканомікі Уладзімір Шымаў10

Домрачава расказала, чаму не плануе працаваць трэнерам у Беларусі2

Памерла Мая Кляшторная4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць