Грамадства2525

У альбомах Belarus Press Photo КДБ і ідэолагі знайшлі экстрэмізм, будзе суд

Пра гэта паведаміла ў сваім акаўнце ў фэйсбуку журналістка Юлія Дарашкевіч.

Нагадаем, што 41 фотаальбом са здымкамі прызёраў мінулагодняга конкурсу «Belarus Press Photo» былі канфіскаваныя 12 лістапада 2012 года на памежным пераходзе «Каменны Лог», на мяжы з Літвой, у беларускіх фатографаў Аляксандра Васюковіча і Юліі Дарашкевіч. У канцы лістапада Ашмянскае аддзяленне мытні праінфармавала Васюковіча, што друкаваная прадукцыя прызнаецца незаконнай і падлягае знішчэнню. Потым было вырашана не знішчаць альбомы, але іх і не вярнулі фатографам, а перадалі ў КДБ.

Цяпер альбомы прайшлі «экспертызу», у якой на замову спецслужбы паўдзельнічалі ідэолагі Гродзенскага аблвыканкама і супрацоўнікі Гродзенскага ўніверсітэта.

У адказе, прысланым Юліі Дарашкевіч, гаворыцца, што ў альбомах утрымліваюцца «наўмысна скажоныя, не адпаведныя рэчаіснасці выдумкі пра жыццядзейнасць Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах, якія прыніжаюць нацыянальны гонар і годнасць грамадзян Беларусі.

Падборка матэрыялаў альбома ў сукупнасці адлюстроўвае толькі негатыўныя аспекты жыццядзейнасці беларускага народа… змяншае аўтарытэт дзяржаўнай улады, падрывае давер да органаў улады ў боку замежных дзяржаў, замежных або міжнародных арганізацый».

У адпаведнасці з арт. 1 Закона РБ «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму, дзейнасць грамадзян па здзяйсненні дзеянняў, скіраваных на прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці з’яўляецца экстрэмісцкай».

Belarus Press Photo — гэта штогадовы конкурс найлепшых фатаграфій, зробленых для СМІ. У альбом яго прызёраў за 2011 год трапілі ў тым ліку шматлікія фоты з Маўклівых пратэстаў лета 2011 года. Нягледзячы на канстытуцыйна замацаванае права на свабоду сходу, фактычна грамадзяне Беларусі не маюць права на пратэст. Правядзенне вулічных акцый рэгламентавана так, каб абмежаваць магчымасці іх правядзення і збор людзей.
Гэта выклікана страхам уладаў перад народнымі выступамі супраць адсутнасці ў краіне свабодных выбараў і парушэнняў правоў чалавека. У выніку ў 2011 годзе людзі сталі выходзіць на вуліцы без лозунгаў і скандаванняў, проста пляскаючы ў далоні. Дэманстрацыі адбыліся ў трох дзясяткаў гарадоў краіны. Каб спыніць іх, улады затрымалі і дапыталі ў КДБ некалькі соцень чалавек.

Цяпер фатографаў Юлію Дарашкевіч і Вадзіма Заміроўскага, арганізатараў конкурса Belarus Press Photo, выклікаюць у суд. Ён мае прайсці 17 красавіка ў Ашмянах.
Суд і мае прыняць рашэнне аб тым, ці сапраўды альбом «экстрэмісцкі». КДБ і раней спрабавала дабіцца абвяшчэння экстрэмісцкімі шэрагу выпускаў незалежных газет, часопісаў, кніг. Аднак ні разу такое рашэнне не было прынята судом.

Тая самая фотагалерэя пераможцаў конкурсу ў 2011 г.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Шчучынам падлетак скочыў з пірса ў ваду і цяпер у рэанімацыі

У Гродне адкрыўся новы сартавальны цэнтр Ozon1

Арына Сабаленка падтрымала ўвядзенне гендарнага тэставання тэнісістак10

У Польшчы беларус кіраваў грузавіком з больш як чатырма праміле алкаголю11

Падаляк: Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным5

Памёр былы міністр эканомікі Уладзімір Шымаў10

Домрачава расказала, чаму не плануе працаваць трэнерам у Беларусі2

Памерла Мая Кляшторная4

Беларусы пасля паездкі ў Партугалію атрымалі рахунак на 100 тысяч еўра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць