Свет2020

Расійскія спецслужбы апублікавалі запіс тэлефоннай размовы амерыканскіх дыпламатаў, у якой тыя разважаюць, што рабіць ва Украіне

У інтэрнэце з'явіўся запіс тэлефоннай размовы памочніцы дзяржсакратара ЗША Вікторыі Нуланд і пасла ЗША ва Украіне Джэфры Паета. У часе размовы жанчына характарызуе непаваротлівасць і пасіўнасць Еўрасаюза ў пытанні Украіны нецэнзурным словам.

Акрамя таго, суразмоўцы абмяркоўваюць, як Амерыка павінна будаваць адносіны з трыма лідарамі ўкраінскай апазіцыі. Нуланд высока ацэньвае кіраўнічы патэнцыял Яцанюка і выказвае меркаванне, што Клічко будзе не схільны працаваць у камандзе Яцанюка.

Таксама амерыканскія дыпламаты разважаюць аб шляхах выхаду з палітычнага крызісу ва Украіне. Яны гавораць аб неабходнасці прыцягнуць кіраўнікоў ЗША і ААН да разрульвання сітуацыі. Акрамя таго, яны негатыўна адгукаюцца пра нерашучасць Еўрасаюза адносна Украіны. Вікторыя Нуланд дазволіла сабе моцнае слова наконт гэтага.

Запіс быў выкладзены на сэрвісе YouTube і забяспечаны цітрамі з расейскім перакладам. Акрамя размовы Нуланд і Паета па-ангельску, у тым жа запісе змешчана размова пасланніка Еўрасаюза ва Украіне Яна Тамбінскага і высокапастаўленай супрацоўніцы дыпламатычнай службы Брусэля Хельгі Шмід.

Выглядае, што размова адбылася ў апошнія дні студзеня, калі Віктар Януковіч прапанаваў Яцанюку стаць прэм'ерам, а аўтамайданавец Булатаў яшчэ заставаўся ў руках выкрадальнікаў.

Памочніца дзяржсакратара ЗША прызнала сапраўднасць размовы і выбачылася перад кіраўніцтвам Еўрасаюза. Як паведамляе агенцтва Франс прэс, прадстаўніца дзярждэпартамента Джэн Псакі выказала меркаванне: з'яўленне запісу — справа рук расейскай выведкі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць