Улада4040

Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў пасла Латушку: Хочуць не прадаваць, а карціны на сценах развешваць

На нарадзе па ўдасканаленні збору другаснай сыравіны Аляксандр Лукашэнка падверг крытыцы пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушку.

«Мы паслоў «заціснулі», каб прадавалі прадукцыю, а прадаваць жа не хочацца.

Хочацца ж, ведаеце: беленькія манжэцікі, беленькія каўнерыкі, сядзець у Францыі і прадстаўляць нейкія палітычныя інтарэсы, займацца балбатнёй і карціны на сценках развешваць, паказваючы гэтым сваю працу.

Калі іх жыманулі па продажах прадукцыі, што ў гэтым годзе трэба будзе перад прэзідэнтам даваць справаздачу, яны завылі, што прадукцыя не тая, — сказаў Лукашэнка. — Але гэта ўжо не праходзіць. Я працую прэзідэнтам 20 гадоў, не першы год, мне можна было тады, у 30 гадоў, локшыну вешаць на вушы, але ўжо не сёння».

Нагадаем, што 9 лютага ў інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ Павел Латушка заявіў, што цяжка разлічваць на тое, што беларускія дыппрадстаўніцтвы за мяжой змогуць прадаваць беларускую тэхніку са складоў:

«Ёсць такія прыклады, калі ў пасольствы ідуць лісты з інфармацыяй на адной старонцы, у якой значыцца, што на нашых складах знаходзіцца столькі вось штук рухавікоў або столькі штук тэлевізараў, або столькі штук іншых дэталяў. І гэта проста падаецца ў форме штук і асобнікаў. Калі ласка, прадайце ў вашай краіне», — паведаміў ён.

Паводле яго слоў, разлічваць на тое, што за прадпрыемствы, якіх у краіне тысячы, задачы экспарту вырашыць адзін гандлёвы дарадца ці адзін пасол, цяжка. «Не таму, што мы не хочам працаваць, а проста таму, што 24 гадзіны ў сутках», — зазначыў Латушка.

«Мы сустракаемся з сітуацыяй, калі наша тэхніка на прэзентацыях проста ламаецца. І, вядома ж, які можа быць давер да той прадукцыі, якая на першай жа прэзентацыі можа зламацца? Калі ключ ад адзінкі нашай тэхнікі не можа адкрыць дзверы.

Можаце сабе ўявіць, чалавек купляе «Мерседэс», бярэ ключ і дзверы гэтага «Мерседэса» адкрыць не можа. Вядома, мы не прадаем «Мерседэсы», але ўжо сёння, калі мы кажам пра сельскагаспадарчае машынабудаванне, пакупнік чакае «Мерседэса» на полі», — канстатаваў беларускі дыпламат.

Каментары40

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць