Улада1717

Калякін: Расія не зацікаўлена ў інкарпарацыі Беларусі

Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін мяркуе, што Расія не зацікаўлена ў інкарпарацыі Беларусі.

Такую думку ён выказаў на прэс-канферэнцыі па выніках міжнароднай канферэнцыі супраць усіх форм фашызму, нацыяналізму і дыскрымінацыі, якая прайшла 5—6 ліпеня ў Мінску. 

Паводле яго слоў, Расія хутчэй зацікаўлена ў «лаяльнай, дружалюбнай Беларусі, за што гатова нават плаціць». 

Калякін зазначыў, што сёння Расія і так дамінуе на прасторы Беларусі. «Расія выдзяляе гіганцкія прэферэнцыі і фінансавую дапамогу, за кошт якіх у Беларусі захоўваецца дастаткова высокі ўзровень сацыяльнага дабрабыту. Расія сёння аказвае сур'ёзны ўплыў на рашэнні, што прымаюцца кіраўніцтвам Беларусі, таму ёй няма патрэбы ўзвальваць на сябе адказнасць за ўсё насельніцтва Беларусі, каб прымаць дзеянні, аналагічныя анэксіі Крыма», — сказаў лідар партыі «Справядлівы свет». 

Кіраўнік міжнароднага кіраўніцтва партыі «Справядлівая Расія» Барыс Гусялетаў не стаў рабіць прагнозаў наконт таго, ці гатовая Расія ў выпадку сваёй выгады бачыць у Беларусі не сябра, а ворага. Ён выказаў надзею, што з часам менавіта Расія стане лакаматывам дэмакратызацыі на постсавецкай прасторы. 

«Сёння мы бачым пэўныя праблемы ў Расіі. Яны звязаныя з тым, што ўнутрыпалітычная сітуацыя ў к раіне не заўсёды прывабная для пэўных слаёў насельніцтва, напрыклад, моладзі, якая больш арыентаваная на Захад. Спадзяюся, што ў Расіі будуць змяненні ў бок дэмакратызацыі», — сказаў Гусялетаў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць