Грамадства6464

Ва Украіне ствараецца беларускі добраахвотніцкі атрад «Пагоня»

Атрад пад назвай «Пагоня» фарміруецца ў Валынскай вобласці Украіны для падрыхтоўкі грамадзян Беларусі, якія хочуць далучыцца да ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнаў «Айдар», «Азоў» і «Данбас» на ўсходзе краіны.

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Валынскай абласной рады Ігар Гузь.

«Ёсць ва Украіне маладзёжная арганізацыя «Нацыянальны альянс», якая ўжо каля дзесяці гадоў актыўна супрацоўнічае з беларускімі маладзёжнымі арганізацыямі, у тым ліку з «Маладым фронтам», «Моладдзю БНФ», — сказаў ён. — На нас выйшлі беларусы, якія былі ў нас у спартыўна-патрыятычных лагерах, з тым, што яны гатовы абараняць Украіну. Мы з імі пагутарылі і выйшлі на такі фармат, што будзе невялікае падраздзяленне «Пагоня». Усе жадаючыя змогуць прыязджаць, праходзіць навучанне і будуць накіроўвацца ў добраахвотніцкія батальёны «Данбас», «Айдар» і «Азоў», якія зараз на фронце».

Гузь паведаміў, што цяпер падрыхтоўку ва Украіне праходзяць пяцёра беларусаў.

«Гэта актывісты шэрагу маладзёжных і не толькі маладзёжных арганізацый. Усе яны ва ўзросце да 30 гадоў, але нам ужо пішуць розныя людзі, у тым ліку і старэйшыя, — сказаў Гузь. — З-за таго што беларусы апасаюцца санкцый з боку беларускіх уладаў, мы не будзем называць іх імёны ці паказваць фота».

Гузь падкрэсліў: ініцыятыва стварэння атрада «Пагоня» не з'яўляецца дзяржаўнай. «Гэта ініцыятыва тых людзей ва Украіне, якія даўно кантактуюць з беларусамі», — дадаў ён. 

У міжнародным грамадскім аб'яднанні «Малады фронт» (Чэхія) БелаПАН пацвердзілі, што некаторыя актывісты арганізацыю супрацоўнічаюць з украінскімі калегамі і адправіліся ва Украіну, але з якой мэтай, канкрэтызаваць не сталі.

Антытэрарыстычная аперацыя на ўсходзе Украіны працягваецца. Паводле апошніх звестак украінскіх СМІ, ад сепаратыстаў поўнасцю вызваленыя гарады Славянск і Краматорск Данецкай вобласці.

Каментары64

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала14

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам людзі патрэбныя, і пажадана з Узбекістана». Лукашэнка запрасіў узбекаў масава ехаць у Беларусь23

У Гродне насмерць засыпала зямлёй кіраўніка будаўнічай фірмы3

Кіраўнік МЗС Літвы: Палітыка ў дачыненні да Беларусі мяняцца не будзе, змены толькі ў фармулёўках4

Мінздароўя прыпыніла працу буйнога прыватнага медцэнтра «Лазар» у Баранавічах3

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала14

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць