Улада11

Камп'ютарная гульня — будучыня вайны?

Дэтальны і рэалістычны паказ баёў у сучасных камп'ютарных гульнях, кнігах і іншых медыя можа сведчыць аб тым, якімі будуць баявыя дзеянні ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі, лічаць удзельнікі праекту міжнароднага аналітычнага цэнтра Atlantic Council. 

«Да мяне прыйшла думка, што мастацкія творы на гэтую тэму маюць пераканаўчую сілу і інтуітыўна шмат у чым правільныя. У прыватнасці, у сфэры выкарыстання і знаёмых нам, і новых тэхналогій», — адзначыў экспэрт Стывен Грандмэн, які распачаў праэкт «Мастацтва будучай вайны». 

Такім чынам, сучасныя камп'ютарныя гульні, фільмы і кнігі пра будучыя войны не толькі дэманструюць фантазію творцаў, але і пераконваюць мільёны людзей у тым, што менавіта такімі могуць быць войны — то бок у нечым з'яўляюцца прароцтвам, якое збываецца таму, што людзі ў яго могуць паверыць.

Афіцыйны трэйлер «Call of Duty: Black Ops 2».

Для працы Грандмэн запрасіў, напрыклад, аднаго з галоўных распрацоўшчыкаў звышпапулярнай гульні «Call of Duty: Black Ops» Дэйва Энтані.

«Мы і не думалі, што хтосьці вырашыць скантактавацца з творчымі людзьмі, каб прагназаваць будучыя канфлікты і прыроду гэтых канфліктаў. Тое, што яны звярнуліся да нас, было абсалютна нечаканым. Нашай працай будзе ламаць звыклыя структуры і падыходзіць да справы з зусім іншай перспектывы», — зазначыў Энтані.

У праэкце таксама прымуць удзел іншыя вайсковыя аналітыкі, у тым ліку старшыя афіцэры арміі ЗША, а таксама людзі мастацтва, напрыклад, знакаміты аўтар сцэнарыяў да фільмаў пра Бэтмэна Дэвід Гоер.

Рэальны начны бой у Іраку.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі13

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінкульт адмовіўся даць найвышэйшы статус цэрквам Палесся са спіса ЮНЕСКА, назваўшы гэта сваім «суверэнным правам»11

У беларускай ВНУ студэнтаў абавязалі насіць зменны абутак

Пітэр Ціль: Захад уратуюць не прыгожыя словы, а цяжкая праца. Галоўны прынцып мае быць «спрацоўвае ці не спрацоўвае»20

У Мінску прарвала трубу — вада б’е да верхніх паверхаў ВІДЭА3

Каля авіябазы ЗША ў Брытаніі затрымалі некалькі чалавек праз выбухоўку, мясцовых жыхароў эвакуявалі5

На аўкцыён выставяць Bentley Елізаветы II1

Марк Цукерберг паказаў свой смартфон — і гэта не iPhone19

Паліцыя і спецслужбы Германіі шукаюць расійскія схованкі са зброяй8

У Мінску на паркінгу згарэлі пяць аўтамабіляў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі13

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць