Беларуская эканоміка не перажыла падзення цэнаў на нафту.

Вытворчасць прамысловасці ўпала на 7,5%. А капітальныя інвестыцыі — на 5,9%. Дзяржаўныя СМІ не акцэнтуюць на гэтых паказчыках увагі. Між тым гэта паказчык крайняй сыравіннай залежнасці беларускай гаспадаркі. Падзенне цэнаў на нафту паставіла эканоміку нашай краіны ў горшае становішча, чым нават расійскую.
Нават Белстат, звесткі якога нярэдка згладжваюць сітуацыю, гэтым разам несуцяшальны.
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені—красавіку 2015 года знізіўся на 2,6% і склаў 253,92 трлн рублёў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў гэты перыяд знізілася на 7,5% да 229,8 трлн рублёў. Доля інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі склала 12,7% супраць 14,7% летась.
Вырас толькі выпуск сельгаспрадукцыі вырас на 4,8% да 25,6 трлн рублёў. Гэта дзякуючы добрай каньюнктуры на расійскім рынку ў выніку санкцыйнай вайны Расіі з Захадам.
Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 5,9% да 60,8 трлн рублёў.
Год абяцае быць цяжкім для беларускай гаспадаркі і надалей. І над самой дзяржаўнасцю па-ранейшаму вісіць дамоклаў меч поўнай залежнасці ад Расіі, якую абумоўлівае існая сацыяльна-эканамічная мадэль.
-
«Над галавой лятае па 20 тон». Брат і сястра з Беларусі расказалі, колькі зарабляюць у порце польскай Гдыні
-
«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію
-
У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі
Цяпер чытаюць
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары