Тэатр

У Мінску адкрыўся V Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ»

V Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» адкрыўся 29 верасня на сцэне Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача ў Мінску. 

Гэты форум з'яўляецца не толькі тэатральным святам Беларусі, але і «вялікай падзеяй для душы», зазначыла на цырымоніі адкрыцця «ТЭАРТА» першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга. «Для майстроў тэатра гэта магчымасць паглядзець на працу сваіх калег з блізкага і далёкага замежжа, абмяняцца ідэямі, а самае галоўнае — паказаць калегам дасягненні нашага нацыянальнага тэатральнага мастацтва», — сказала яна. 

Дрыга зачытала гасцям адкрыцця фестывалю прывітальнае слова міністра культуры Барыса Святлова, у якім той зазначыў, што «дзякуючы форуму «ТЭАРТ» кожны год восеньскай парой Мінск ператвараецца ў сапраўдны тэатральны цэнтр, дзе «чароўны свет сцэны раскрываецца ва ўсёй разнастайнасці, а тэатральная мова ўражвае сваімі раней невядомымі мастацкімі магчымасцямі». Міністр звярнуў увагу на тое, што з кожным годам колькасць беларускіх тэатраў, якія бяруць удзел у форуме, узрастае. 

У сваю чаргу старшыня праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Віктар Бабарыка нагадаў, што ў розныя гады банк падтрымліваў розныя праяўленні тэатральнага мастацтва, у тым ліку фестываль «Панарама» і «Тыдні з «Белгазпрамбанкам». 

«Мне здаецца, агульнае ва ўсіх гэтых рэчах — мы ўвесь час спрабавалі <…> данесці пасланне, — сказаў кіраўнік банка. — У прынцыпе, тэатр — гэта пасланне акцёраў, рэжысёраў, драматургаў гледачу… Першыя фестывалі былі вельмі цяжкія, таму што беларускі глядач убачыў непрывычны для яго тэатр. Сёння я кажу вялікі дзякуй беларускаму гледачу за тое, што ён гэта пасланне прыняў. Наступным этапам было пасланне спецыялістам тэатра. Тое, што на гэтым форуме прадстаўлены 13 беларускіх спектакляў, азначае, што і гэта пасланне было пачута». 

Бабарыка пажадаў прадстаўнікам беларускага тэатральнага мастацтва, каб наступны «ТЭАРТ» стаў «пасланнем ужо ўсяму свету». 

Спектаклем адкрыцця міжнароднай праграмы форуму стала швейцарская пастаноўка «Донка — пасланне Чэхаву» Даніэле Фінцы Паскі, які вядомы як рэжысёр цырымоніі закрыцця Алімпійскіх гульняў у Сочы і Турыне, пастаноўшчык «Цырка дзю Салей» і «Цырка Элуаз». Тэатральнае дзейства на сцэне мінскага ТЮГа ўвасобілі акцёры тэатра Compagnia Finzi Pasca, створанага ў 2011 годзе. Артысты развіваюць кірунак «пяшчотнага тэатра», для якога характэрны асаблівы стан лёгкасці. 

Праграму Belarus Open на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек адкрые чорная камедыя «Інтэрв'ю ў з вядзьмаркамі» Яўгена Карняга, а таксама тэатр танца Karakuli з пастаноўкай Vasen-Extasen. Усяго сёлета на форуме будуць паказаны 13 беларускіх пастановак — рэкордная колькасць за ўсе пяць гадоў існавання фестывалю. 

Да 23 кастрычніка аматары тэатральнага мастацтва ўбачаць 25 спектакляў калектываў з 11 краін — Беларусі, Бельгіі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, Італіі, Латвіі, Расіі, Украіны, Швейцарыі і Японіі. 

Форум арганізаваны Цэнтрам візуальных і выканаўчых мастацтваў «Арт Карпарэйшн» і ААТ «Белгазпрамбанк» пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс11

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Дурніца скончылася». Лукашэнка даручыў навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак26

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені10

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс11

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць