Грамадства77

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях

Гэта санаторыі ў Мінску, Баранавічах і Лепелі.

Расійскія вайскоўцы, што ўдзельнічалі ў акупацыі Украіны, пасля рэабілітацыі ў Лепельскім вайсковым санаторыі ў верасні 2025 года

Дзве сотні расійскіх вайскоўцаў, сярод якіх — удзельнікі вайны ва Украіне, змогуць атрымаць пуцёўкі ў беларускія санаторыі ў 2026 годзе задарма. За такое «аздараўленне» возьмуцца тры беларускія санаторыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра гэта стала вядома ў выніку праведзенага 20 сакавіка ў Маскве паседжання конкурснай камісіі Пастаяннага камітэта так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. На ім вызначалі пераможцаў адкрытага тэндару, абвешчанага гэтай установай на права аказання паслуг «арганізацыі санаторна-курортнага лячэння ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і баявых дзеянняў» у 2026 годзе.

Пачынаючы з 2011 года, такія паслугі, згодна з пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, надавалі толькі беларускім і расійскім ветэранам і інвалідам, што ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне. Але 24 лістапада 2022 года, ужо пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі ва Украіне, у тэксце пастановы змянілі фармулёўкі. Туды дадалі шырэйшае паняцце — «ветэран баявых дзеянняў». Гэта значыць, што ў пералік тых, хто мае права атрымоўваць бясплатныя пуцёўкі ў санаторыі Беларусі і Расіі, трапілі ўсе расійскія вайскоўцы, што ўдзельнічалі ў вайне ва Украіне.

За лячэнне такія вайскоўцы нічога не заплацяць. Фінансуюцца пуцёўкі за кошт бюджэту Саюзнай дзяржавы, які ў сваю чаргу напаўняецца з бюджэтаў Беларусі і Расіі. На гэта прадугледжана выдаткаваць 33,6 мільёна расійскіх рублёў (прыкладна 415 тысяч даляраў).

Згодна з інфармацыяй з дзяржаўнага расейскага тэндару, дакументы з пацверджаннем гатоўнасці аказаць паслугі лячэння і рэабілітацыі ў конкурсную камісію даслалі тры беларускія санаторыі і адзін расійскі. Так, пра жаданне засвоіць усю вылучаную на праграму суму і вылучыць 400 пуцёвак для ветэранаў пагадзіўся Лепельскі вайсковы санаторый, засвоіць частку грошай і надаць 120 пуцёвак — баранавіцкі санаторый «Чабарок», 40 пуцёвак — мінскі санаторый «Сасновы бор» адкрытага акцыянернага таварыства «Белдзяржздраўніца». 250 пуцёвак гатовы даць расійскі кардыялягічны санаторны цэнтр «Переделкино».

Паводле канчатковага дакументу конкурснай камісіі, апублікаванага 23 сакавіка 2026 году, прынята рашэнне ўва ўсе чатыры санаторыі выдаць 361 пуцёўку, з якіх 201 пуцёўка — у тры беларускія. Лепельскаму вайсковаму санаторыю нададзена права «аздараўлення» 155 ветэранаў, баранавіцкаму санаторыю «Чабарок» — 26 і мінскаму санаторыю «Сасновы бор» — 20 вэтэранаў.

Сярод паслуг, якія мусяць забяспечыць беларускія санаторыі: дыягнастычная, лячэбна-аздараўленчая, рэабілітацыйная дапамогі, арганізацыя вольнага часу, правядзенне «заездаў і мерапрыемстваў па тэматыцы Саюзнай дзяржавы». За свой уласны кошт санаторыі маюць даставіць ветэранаў ад бліжэйшага вакзалу ці аэрапорту, правесці экскурсіі «па мясцінах баявой славы», а таксама раздрукаваць групавое «фота на памяць».

У Лепельскі вайсковы санаторый расійскія вайскоўцы прыязджалі і ў 2024 і 2025 гадах.

Каментары7

  • Ъ
    03.04.2026
    Будут значит поломки разные, возможно и поножовщина, срач...
  • Filipp
    03.04.2026
    Калі гэта кошт таго, што наша армія не ўдзельнічае ў гэтай вайне на полі бою, то кошт невялікі.
  • Спадар
    03.04.2026
    "ляхтарату" абы грошы... "белоРуссія"..маць вашу.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну61

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША могуць ухваліць новую дапамогу Украіне, пераадолеўшы вета Трампа1

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць14

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта2

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту26

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў6

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну61

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць