Усяго патроху1818

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй

Ён прынёс нават пасведчанне аб нараджэнні, каб паказаць нацыянальнасць бацькоў. Сям'я Капусціна, які цяпер камандуе Рускім добраахвотніцкім корпусам, калісьці пераехала ў Германію па яўрэйскай праграме.

Дзяніс Капусцін прапануе Юрыю Дудзю азнаёміцца з яго пасведчаннем аб нараджэнні. Скрын відэа: vdud / YouTube

Дзяніс Капусцін нарадзіўся ў 1984 годзе ў Маскве, быў фанатам маскоўскага ЦСКА, ультраправым актывістам, займаўся спартовымі адзінаборствамі. Калі яму было 17 гадоў, ён разам з бацькамі пераехаў у Германію. З 2017 года Капусцін жыў ва Украіне, дзе ў 2022 годзе заснаваў Рускі добраахвотніцкі корпус. У Расіі завочна прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

У вялікім інтэрв’ю з Капусціным Юрый Дудзь пацікавіўся, як у сям'і атрымалася з'ехаць у Германію.

 «Афіцыйна — гэта яўрэйская лінія», — адказаў Капусцін.

«То-бок у цябе яўрэйская сям’я?», — удакладніў Дудзь.

«Не. У мяне руская сям’я», — запярэчыў Капусцін і ў якасці доказу працягнуў Дудзю сваё пасведчанне аб нараджэнні, прапанаваўшы агучыць нацыянальнасць яго бацькі і маці.

«Бацька — рускі, маці — руская», — прачытаў Юрый і зноў паўтарыў пытанне: «Але як жа вы з’ехалі? Ты ж сказаў — па яўрэйскай праграме».

«Не хацеў бы ўдавацца ў дэталі», — адказаў Капусцін.

Дудзь пагадзіўся і перайшоў да наступнага пытання:

«Твайго дзядулю завуць Яфім Аронавіч Карпман?»

«Карпманскі», — удакладніў Капусцін.

«І ты не з яўрэйскай сям’і?» — здзівіўся Дудзь.

«Ну, калі ў мяне дзядуля па маці, то-бок адзіны сваяк яўрэйскай нацыянальнасці, я не думаю, што правільна казаць, што я з яўрэйскай сям’і. У мяне абсалютна рускі бацька. У маці — частка, то-бок дзядуля — яўрэй. Бабуля — руская і ўкраінцы. Ну, то-бок я сябе не лічу яўрэем, я не лічу, што я з яўрэйскай сям’і. (…)

Я самавызначаю сябе як рускі, з рускімі бацькамі. Бацька маёй маці — яўрэй. Маці маёй маці — руская. Адпаведна, мая маці напалову, то-бок я на чвэрць, напэўна [яўрэй]. Я сябе лічу рускім, я лічу, што я нарадзіўся ў рускай сям’і. (…)

Я магу апаніраваць маім палітычным ворагам, якія спрабуюць сказаць, што, маўляў, я з яўрэйскай сям’і, але ўбіраюся ў нейкія рускія нацыяналістычныя адзенні. Я на гэты конт яшчэ раз кажу — не рэфлексую.

Капусцін у чорнай касаваротцы. Скрын відэа: vdud / YouTube

Я вырас у Маскве, у рускай сям’і. Бацька ў мяне, не ведаю, да якога пакалення, рускі. Маці — рускія, украінцы і вось дзядуля яўрэйскай нацыянальнасці. Я табе нават паказаў унікальную рэч — сваё пасведчанне аб нараджэнні», — даводзіў камандзір РДК.

Дудзь прапанаваў коратка зафіксаваць:

«Значыць, твайго дзядулю завуць Яфім Аронавіч Карпманскі?»

«Так».

«Але ты не з яўрэйскай сям’і?»

«Вядома, не».

Каментары18

  • бабруйчанін
    03.04.2026
    Вядомае выказванне аб Украіне таксама
    Леонід Волков саратнік Навальнага на якога у Вільне напад замовіл Невзлін
    Я не рускій я еврейскій нацыоналіст веруюшчы ...
    Як ўсе заблытана з " патрыатызмам" " патрыётамі" у Рф з абодвух бакоў ..
    Пытанне ?Зараз сей момент аб кім клопат і на чью карысць дзейнасць а праз гадзіну а да вячэры
    Шмат каментавал казал
    Вораг майго ворага ...мне ні камрад і нават ні радня амаль без выключэння
  • а калі ў маскоўскай імперыі было па іншаму ?
    03.04.2026
    не еврей,
    а калі ў маскоўскай імперыі было па іншаму ? Габрэі (беларускія- украінскія) , Літвіны, Чэчэнцы, Крымчукі, Украінцы, заўсёды былі ворагамі імперыі
  • Зноў на#балі
    03.04.2026
    Цьху, па фота здавалася, што ён Дудзю (не)абрэз дэманструе.

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць