Грамадства22

Звольнілі кіраўніка прадпрыемства, якое выбірае месца пад могільнік для радыеактыўных адкідаў

Дзяржаўнае прадпрыемства, якое займаецца выбарам месца для будаўніцтва сховішча радыеактыўных адкідаў у Беларусі, засталося без кіраўніка, заўважыў «Флагшток».

2 красавіка калектыў прадпрыемства «БелРАА» развітаўся са сваім дырэктарам Дзмітрыем Логвіным. Прычыны яго звальнення не раскрываюцца, таксама няма інфармацыі, ці атрымаў ён новую пасаду. Паведамляецца толькі, што супрацоўнікі пажадалі яму поспехаў у далейшай працы.

Дзмітрый Логвін. Фота: СТБ

Цяпер пасада кіраўніка прадпрыемства застаецца вакантнай. Гэта адбылося ў важны перыяд, калі якраз ідзе выбар месца для будучага сховішча радыеактыўных адкідаў.

Сярод магчымых варыянтаў разглядаюцца некалькі раёнаў: Хойніцкі ў Гомельскай вобласці, Мсціслаўскі ў Магілёўскай і Астравецкі ў Гродзенскай.

Раней Логвін асабіста наведваў усе гэтыя рэгіёны і сустракаўся з мясцовымі жыхарамі, тлумачачы ім, што будучы аб’ект будзе бяспечным. Апошняя такая сустрэча адбылася напрыканцы сакавіка ў Астраўцы.

Пакуль невядома, хто ўзначаліць прадпрыемства далей і як гэта паўплывае на працэс выбару месца для будаўніцтва.

Каментары2

  • Нарэшце!
    04.04.2026
    Гэта ж дадумацца , у незабруджанай тэрыторыi будаваць магiльнiк, калi ёсць забруджаныя!
  • я
    04.04.2026
    Пакуль адны рэкламуюць сваю тэхналогію ашклоўвання адкідаў, іншыя працуюць над комплексам рэактара і паскаральніка, ставячы крыж на патэнцыйным выкарыстанні рэактара у якасці апарата для напрацоўкі матэрыяла для ядзернай зброі, і кардынальна скарачаючы тэрмін захоўвання адкідаў.

    Пакуль у адных (Беларусь) ствараюцца умовы для бязбеднага існавання клана аднаго чалавека, у іншых ствараюцца умовы для энергетычнай незалежнасці (Арменія) (сума інвестыцый ЗША у энэргетыку Арменіі параўнальная з інвестыцыямі РФ у Беларусі, а вось рэактары прапануюцца іншыя - модульныя).

    На забруджанай, цяжкімі ізатопамі дарэчы (якія не любяць лётаць, пакуль іх не пачынаюць перапахваць), тэрыторыі ёсць дэпазіт свайго урана. Не бачу праблемы здабываць там гэты уран, акрамя...аднаго чалавека, яго клана, і корпуса вартавых іх безмяцежнага існавання.

    Магільнік па сутнасці сваёй абароненая штука.

    Колькі гадоў існуе магільнік адкідаў эксперыментальнага рэактара у Соснах (праект "Памір", шырокай публіцы у Беларусі стаў вядомы дзякуючы працы тэлеаператара Васіля Сямашка, падчас яго працы на БЕЛАПАН Алеся Ліпая [замоўца папулярызацыі колісь абсалютна сакрэтнага праекта, я мяркую, РОСАТАМ])?

    https://www.google.com/maps/@53.8234195,27.7765883,11468m/data=!3m1!1e3?hl=en&entry=ttu&g_ep=EgoyMDI2MDQwMS4wIKXMDSoASAFQAw%3D%3D

    Няма прэтэнзій да месца (удакладніце, калі ласка, каардынаты магільніка; дзесьці паміж першым і другім МКАДам, так?)?

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць