Грамадства1111

Суд прыпыніў разгляд справы аб абароне гонару і годнасці Люцыі Лушчык

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прыпыніў разгляд справы аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі жонкі бізнэсоўца Андрэя Герашчанкі, тэлевядучай Люцыі Лушчык. Прычына — сустрэчны пазоў Ілоны Герашчанка, былой жонкі бізнэсмена.

Бізнэсовец Андрэй Герашчанка з адвакаткай.

23 снежня ў суд прыйшлі бізнэсовец Андрэй Герашчанка з адвакаткай Яўгеніяй Патапавай і Ганна Дакуцька, адвакатка былой жонкі Герашчанкі Ілоны. Самой тэлевядучай у зале суда не было, паведамляе Tut.by.

Хадайніцтва адваката Люцыі Лушчык — разглядаць справу ў закрытым рэжыме — суд адхіліў.

У працэсе высветлілася, што 22 снежня ў суд Цэнтральнага раёна Мінска быў пададзены сустрэчны пазоў з боку былой жонкі бізнэсоўца Ілоны Герашчанка. Ён таксама аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Як патлумачыла яе адвакат Ганна Дакуцька, пазоў пададзены ў сувязі з інфармацыяй, якая была распаўсюджаная ў прысутнасці дзіцяці, — дачкі Ілоны і Андрэя Герашчанкі.

У рамках заявы Ілона Герашчанка патрабуе кампенсацыі маральнай шкоды. Суму павінен вызначыць суд. У выпадку станоўчага рашэння па справе, як заўважыла адвакат, грошы накіруюць на дабрачыннасць.

Нагадаем, на пачатку снежня ў сацсетках разышлося неадназначнае відэа з удзелам бізнэсмэна Андрэя Герашчанкі, яго былой жонкі Ілоны Герашчанка і цяперашняй — Люцыі Лушчык. Як стала вядома, былыя муж і жонка не могуць падзяліць 8-гадовую дачку. У дадзены момант па рашэнні суда дзяўчынка жыве з бацькам.

Сёння суд меў разглядаць пазоў тэлевядучай Люцыі Лушчык. Яе прэтэнзіі выклікаў артыкул у інтэрнэце пад назвай «Тэлевядучая Люся Лушчык апынулася ў цэнтры непрыгожага сямейнага скандалу». Тэлевядучая лічыць, што апублікаваная інфармацыя закранае яе добрае імя, дзелавыя і прафесійныя якасці.

Лушчык сцвярджае, што не ўдзельнічае ў грамадзянска-прававай спрэчцы з нагоды ўдзелу бацькоў у выхаванні дачкі і ніколі не прымала дзеянняў, накіраваных на абмежаванне дзіцяці ў зносінах са сваёй маці.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы23

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

МТС расказаў, дзе ў Мінску найхутчэйшы 5G1

Жыхар Кіева голым выпацкаўся ў смалу, каб уначы абрабаваць краму. Адмывалі яго пяць гадзін8

І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь?19

У Расіі аб'явілі пра 23‑гадовы прысуд для «польскага шпіёна»4

Сайт, на якім беларусаў вербавалі для вайны з Украінай, знік адразу як пра яго напісалі СМІ2

Памёр акадэмік Анатоль Міхайлаў

Уначы на поўначы і ў цэнтры Беларусі зноў чулі гук беспілотніка

Лукашэнка следам за Трампам падсеў на квашаную капусту19

У Польшчы расіяне рыхтавалі замах на ўкраінскага рэпера Kyivstoner3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы23

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць