Усяго патроху4242

Пад петыцыяй з просьбай звольніць Люсю Лушчык з АНТ сабралі 40 тысяч подпісаў

Пад петыцыяй да кіраўніцтва тэлеканала АНТ з просьбай звольніць тэлевядучую Люсю Лушчык на сайце Change.org сабрана амаль 41 тысяча подпісаў.

«Той, хто так бесцырымонна абыходзіцца з матчынымі пачуццямі і пачуццямі дзіцяці, не мае права з'яўляцца на экранах тэлевізараў. Рыгор Леанідавіч Кісель, звольніце Люцыю Лушчык! Яна — гэта імідж вашага канала!» — гаворыцца ў вельмі эмацыйнай петыцыі.

Петыцыі на Change.org не маюць юрыдычнага значэння. Кіраўніцтва дзяржаўных органаў не абавязана рэагаваць ці адказваць на іх.

Нагадаем, што тэлезорка канала АНТ стала фігуранткай скандалу. Разам са сваім новым мужам, бізнэсоўцам Андрэем Герашчанкам, яна змагаецца за ягоную дачку.

Як сцвярджае мама гэтай дзяўчынкі, Ілона Герашчанка, яе абмяжоўваюць у магчымасцях бачыцца з дачкой. Больш за тое, Лушчык спрабавала дыскрэдытаваць Ілону ў прысутнасці дзяўчынкі.

Зрэшты, глядзіце самі на відэа.

45-гадовы Андрэй Герашчанка — бізнэсовец, уласнік спартовага клуба Sporting club і кампаніі-імпарцёркі бытавой хіміі і касметыкі. У мінулым ён быў спартоўцам, удзельнікам Алімпіяды ў Пекіне па стральбе.

35-гадовая Люся Лушчык — свецкая львіца, тэлевядоўца розных праграм АНТ.

Фота з ФБ Люцыі Лушчык.

34-гадовая Ілона Герашчанка — заснавальніца клуба ранняга дзіцячага развіцця Global Child — першага такога ў Мінску англамоўнага.

Фота з ФБ Ілоны Герашчанкі.

Варта адзначыць, што суд Цэнтральнага раёна Мінска адмовіў Ілоне Герашчанка ў пазове аб абароне гонару і годнасці да тэлезоркі, вядомай пад псеўданімам «Люцыя Лушчык» (у цывільным жыцці Люцыя Герашчанка).

Каментары42

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

«Тое, што яны робяць, гэта і адпавядае інтарэсам». Пазняк пахваліў Лукашэнку ў сітуацыі з ультыматумам Зяленскага125

Сусветныя цэны на нафту вярнуліся да даваенных узроўняў7

У Магілёве стаў працаваць адкрыты скаладром. Ён самы высокі ў Беларусі

Не будуць збіраць мыты з некаторых відаў агародніны

Польскі суд адмяніў дату перадачы дзіцяці бацьку, які хацеў вывезці яго ў Беларусь

У Францыі знайшлі скрадзеную карціну Пікаса за 17 мільёнаў даляраў

Так цяпер выглядае абноўленая Гістарычная майстэрня на Сухой у Мінску ФОТЫ1

Махляры ўключылі ў свае схемы нават Наталлю Качанаву2

У Оршы быў моцны пажар у праваслаўным храме5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць