Свет44

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі

Еўрапейскі амбудсмен Тэрэза Аньінью прыняла рашэнне распачаць расследаванне супраць кіраўніцы Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен з-за яе сакрэтнага чата з Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі, публікацыю Berliner Zeitung пераказвае «Медуза». 

Старшыня Еўрапейскай Рады Антоніу Кошта і кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен на саміце ў Бруселі, 18 сакавіка 2026 года. Фота: AP Photo / Omar Havana

Гаворка ідзе пра чат, сярод удзельнікаў якога былі канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні і прэм’ер Вялікабрытаніі Кір Стармер.

Расследаванне тычыцца не самога змесціва чата, а таго, ці не парушыла Еўракамісія правілы празрыстасці, адмовіўшы ў доступе да гэтай перапіскі.

Пра існаванне гэтага чата стала вядома ў студзені. Пасля гэтага нідэрландская расследвальніцкая арганізацыя Follow the Money запрасіла доступ да перапіскі, але Еўракамісія адхіліла запыт пад маркай таго, што публікацыя магла б «нанесці шкоду міжнародным адносінам ЕС з трэцімі краінамі».

Паводле даных СМІ, у чаце абмяркоўваліся ў тым ліку стратэгіі ўзаемадзеяння з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Чакаецца, што расследаванне працягнецца некалькі месяцаў, а да сярэдзіны ліпеня павінна адбыцца сустрэча прадстаўнікоў Еўракамісіі і амбудсмена.

Каментары4

  • Крынж
    25.06.2026
    Тэрэза Аньінью- або поўная ідыетка і яе трэба праверыць на гэта, або яна вырашыла падзарабіць грошай - і яе таксама трэба на гэта праверыць.
    Не спадабаўся ей чат з Зяленскім і іншымі лідарамі Еўропы...)
  • Ф
    25.06.2026
    мясцовы2, дзіўнае пытанне. Зразумела ж, пакуль Расія не даведаецца пра ўсе стратэгіі, планы, яўкі, паролі, крыніцы фінансавання, ланцужкі паставак і канкрэтныя імёны па ўсіх баках усіх межаў, будзем патрабаваць празрыстасці і рубіць праўду!
  • понятно
    25.06.2026
    Сами себя расстреливают..

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні1

Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць