Свет77

Сусветныя цэны на нафту вярнуліся да даваенных узроўняў

Кошт нафты маркі Brent знізіўся да каля 73 даляраў за бараль, фактычна адкаціўшыся да ўзроўню, які быў перад пачаткам апошняга абвастрэння канфлікту на Блізкім Усходзе. Амерыканская нафта WTI апусцілася ніжэй за 70 даляраў за бараль, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Асноўныя прычыны падзення цэн:

  • аднаўленне суднаходства праз Армузскі праліў;
  • змяншэнне рызык перабояў з пастаўкамі нафты з рэгіёна;
  • чаканні росту экспарту іранскай нафты;
  • прагнозы адносна лішку прапановы на сусветным рынку.

Паводле звестак Міжнароднай марской арганізацыі, дзякуючы супрацоўніцтву з Аманам, Іранам, ЗША і прадстаўнікамі суднаходнай галіны арганізаваныя бяспечныя маршруты для больш чым тысячы суднаў, якія былі заблакаваныя ў Персідскім заліве.

На фоне гэтага таннее і расійская нафта. Дадатковым фактарам стала аднаўленне дзеяння амерыканскіх санкцый пасля таго, як ЗША не працягнулі ліцэнзію на асобныя аперацыі з расійскай нафтай.

Аналітыкі таксама адзначаюць, што многія краіны загадзя закупілі неабходныя аб'ёмы сыравіны і цяпер чакаюць яшчэ большага зніжэння цэн. Паводле прагнозу Міжнароднага энергетычнага агенцтва, у 2027 годзе сусветная прапанова нафты можа перавысіць попыт больш чым на 5 мільёнаў бараляў за суткі, што створыць істотны прафіцыт на рынку.

А калі Іран зможа хутка павялічыць экспарт пасля магчымых дамоўленасцяў з ЗША, ціск на цэны можа ўзмацніцца яшчэ больш.

Каментары7

  • Цікава
    24.06.2026
    За колькі Індыя будзе на россию прадаваць бэнзін
  • А яшчэ лепей
    24.06.2026
    Лепш ляснулася па 20$ за бочку
  • нафта (brent) ніжэй за $70, ужо сёння.
    24.06.2026
    спадарства, запытайце google калі ласка, нафта (brent) ніжэй за $70, ужо сёння.

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры3

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Сергеенка прыляцеў у Іран на пахаванне аяталы Хаменеі4

Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы, якая згубіла дакументы на Мальце, расказала, як змагла вярнуцца дадому6

Пасажыры аўтобуса Мінск — Анапа, у які трапіў дрон пад Бранскам, расказалі, што адбывалася8

Дзеці да двух гадоў увогуле не павінны сядзець перад экранам — вынікі новага даследавання

Партугалія ў драматычным матчы прайшла Харватыю з асабістым няшчасцем харватаў на 15‑й дадатковай хвіліне2

Успышка хантавіруса на круізным лайнеры афіцыйна скончылася1

Іспанцы вельмі ўпэўнена прайшлі ў 1/8 фіналу мундыялю

У Эстоніі ўхвалілі законапраект аб абмежаваннях набыцця нерухомасці беларусамі16

«У маёй кар’еры такое — упершыню». З футбольнага клуба «Мінск» нечакана ўцёк малады футбаліст5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры3

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць