У краіне ўведзена надзвычайнае становішча.

Увечары ў сераду на захад ад сталіцы Венесуэлы адбыліся два моцныя падземныя штуршкі магнітудай 7,2 і 7,5. У выніку ў Каракасе абрынуліся будынкі, а спецыялісты прагназуюць вялікую колькасць ахвяр, піша Бі-бі-сі.
Паводле даных Геалагічнай службы ЗША (USGS), другі землетрус адбыўся менш чым праз хвіліну пасля першага.
«Верагодныя вялікія чалавечыя страты і маштабныя разбурэнні, а катастрофа, хутчэй за ўсё, будзе насіць шырокамаштабны характар», — заявілі ў USGS, адзначыўшы, што, паводле папярэдніх ацэнак,
колькасць загінулых можа скласці ад 10 тысяч да 100 тысяч чалавек.
Улады пакуль не прадставілі ацэнак колькасці загінулых і пацярпелых.
«У Каракасе абрынуліся некаторыя будынкі», — заявіў міністр унутраных спраў Венесуэлы Дыясдада Кабельа ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання.
В.а. прэзідэнта Венесуэлы Дэлсі Радрыгес абвясціла пра ўвядзеннн рэжыму надзвычайнага становішча. Таксама яна паведаміла аб закрыцці міжнароднага аэрапорта Каракаса з-за пашкоджанняў, атрыманых у выніку землятрусу.
Многія венесуэльцы падчас землетрусу знаходзіліся дома.
У гэты дзень краіна адзначала гадавіну Бітва пры Карабоба, калі армія Сімона Балівара перамагла іспанскія войскі і забяспечыла незалежнасць Венесуэлы.
Многія жыхары Каракас, якія выбеглі на вуліцы, узгадвалі папярэдняе разбуральнае землетрасенне 1967 года. Тады найбольш пацярпела сталіца краіны. У двух раёнах горада — Палас-Грандэс і Альтаміра — абрынуліся жылыя дамы. Усяго тады загінула больш за 200 чалавек.
Дыясдада Кабельа згадаў менавіта гэтыя два раёны, калі гаварыў пра разбураныя будынкі. Паводле яго слоў, землетрасенне таксама адчувалася ў штатах Трухільё, Яракуй, Карабоба, Арагуа, Міранда і Ла-Гуайра.
80‑гадовая пенсіянерка Марыя Рамера з паўднёвай часткі Каракаса расказала, што паліцыя дапамагла ёй выбрацца з дома.
«Гэты землятрус быў жахлівым, нават горшым, чым у 1967 годзе», — дадала яна.
Амерыканская сістэма папярэджання аб цунамі выпусціла паведамленне аб пагрозе цунамі для Пуэрта-Рыка і Амерыканскіх і Брытанскіх Віргінскіх выспаў пасля землятрусу.
Таксама паведамлялася, што высокая хваля можа закрануць астравы каля ўзбярэжжа Венесуэлы — Аруба, Кюрасаа і Банайрэ. Аднак прыкладна праз гадзіну гэтае папярэджанне было адменена.
Пасля землятрусу ў Венесуэле быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары