Найбуйнейшая ізраільская авіякампанія прыпыніла палёты ў Маскву праз атакі ўкраінскіх беспілотнікаў
Найбуйнейшы ізраільскі авіяперавозчык El Al абвясціў пра часовае спыненне рэйсаў па маршруце Тэль-Авіў — Масква ў сувязі з небяспечнай абстаноўкай у паветранай прасторы над расійскай сталіцай. Паведамленні аб адмене рэйсаў з 25 чэрвеня былі разасланы пасажырам, паведамляе «Голас Ізраіля».

Фота: elal.com
У кампаніі адзначылі, што рэгулярныя пагрозы атак беспілотнікаў і абмежаванні ў працы маскоўскіх аэрапортаў прывялі да сур’ёзнай нявызначанасці ў раскладзе і зрабілі выкананне рэйсаў па гэтым напрамку складаным.
Авіязносіны прыпынены да нармалізацыі сітуацыі і забеспячэння ўсіх неабходных умоў для бяспечнай эксплуатацыі самалётаў на дадзеным маршруце.
Каментары