Здароўе77

Анколаг: Падчас скрынінгу ўдаецца папярэдзіць узнікненне 80% выпадкаў некаторых відаў раку

Падчас скрынінгу ўдаецца папярэдзіць узнікненне 80% выпадкаў раку шыйкі маткі і каларэктальнага раку, паведаміў намеснік дырэктара па навуковай працы РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Сяргей Красны на прэс-канферэнцыі ў Мінску 27 верасня. Паводле яго слоў, гэта адбываецца за кошт выяўлення і своечасовага лячэння перадпухлінных захворванняў.

Красны адзначыў, што пры скрынінгу (абследаванне здаровых людзей адпаведнага ўзросту) рак першай і другой стадый выяўляюць у 80% выпадках, а ў краіне ў цэлым — не больш як у 60% выпадках. Красны падкрэсліў, што на першай стадыі раку «выжывальнасць імкнецца да 100%».

Для прафілактыкі раку і выяўлення пухлін ў пачатковай стадыі ў Беларусі распрацаваныя праграмы скрынінгу малочнай залозы, прастаты, шыйкі маткі, тоўстай кішкі і лёгкага. Гэтыя лакалізацыі, сказаў Красны, ахопліваюць больш за 50% выпадкаў злаякасных утварэнняў.

Арганізацыя скрынінгу зойме некалькі гадоў. «Звычайна гэты працэс разлічаны на 10—20 гадоў, аднак мы будзем рухацца хутчэй, бо абапіраемся не толькі на свой вопыт, але і на найлепшыя сусветныя аналагі», — сказаў намеснік дырэктара РНПЦ.

Ён адзначыў, што арганізацыя скрынінгу ракавых захворванняў (каларэктальнага раку, шыйкі маткі, малочнай залозы і прастаты) прадугледжаная дзяржпраграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016—2020 гады.

«Пілотныя праекты па скрынінгу далі добрыя вынікі, — сказаў Красны. — І ў Беларусі на арганізацыю скрынінгу выдзеленыя значныя сродкі».

Нагадаем, галоўны пазаштатны анколаг Міністэрства аховы здароўя Алег Суконка паведаміў 15 чэрвеня на IX з'ездзе анколагаў і радыёлагаў краін СНД і Еўразіі, што прыблізна 100 млн долараў будуць выдзеленыя з бюджэту Беларусі ў найбліжэйшыя пяць гадоў на скрынінгавыя праграмы па выяўленні раку. Суконка падкрэсліў, што скрынінг з'яўляецца найбольш перспектыўным шляхам павышэння эфектыўнасці анкалагічнай дапамогі і ранняй дыягностыкі раку, таму так важна ствараць у краіне скрынінгавыя цэнтры, дзе будуць абследаваць людзей з груп рызыкі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць