Варона дапамагла аўстралійскім паліцыянтам знайсці метамфетамін ВІДЭА
Паліцыя штата Заходняя Аўстралія апублікавала відэа, у якім варона дапамагла ім знайсці пакет з метамфетамінам на запраўцы. Пра гэта піша Daily Mail.
У каментары да відэазапісу паведамляецца, што паліцэйскія спыніліся на запраўцы, дзе знайшлі невялікі скрутак, унутры якога знаходзіліся наркотыкі. Яны вырашылі праверыць запісы з камер відэаназірання, каб высветліць, хто яго згубіў.
Аказалася, што пакет з метамфетамінам выцягнула варона, якая шукала ежу. Расследаванне здарэння працягваецца.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары