Грамадства137137

Польскі сайт: Фінансаванне Белсата абрэжуць на 2/3, перавядуць на расейскую мову

Неафіцыйныя крыніцы паведамляюць, што польскі ўрад прыняў рашэнне пра змяншэнне датацый на дзейнасць тэлебачання «Белсат» на 2017 год на дзве траціны проці сумы, выдзеленай у 2016-м. Пра гэта піша польскі сайт wpolityce.pl.

Замест 17 мільёнаў злотых (4,2 млн даляраў) «Белсат» атрымае толькі 5 мільёнаў ($1,2 млн), «такое рашэнне рыхтуецца ў Міністэрстве замежных спраў», — пацвердзіла сайту кіраўніца канала Агнешка Рамашэўская.

«Я даведалася таксама, што мы павінны вяшчаць па-расейску, — кажа Рамашэўская. — Гэта яшчэ адзін абсурд! Беларуская мова стала нашым знакам адрознення. Без беларускай мовы мы будзем мець Расею ў Брэсце. Праз год ці праз пяць гадоў, але так ці інакш гэта будзе нявыгадна. Я не магу ўцяміць, як нехта можа гэтага не разумець… Беларусы любяць сваю мову. Наш калега — дырэктар Інстытута Польскага ў Мінску, і ён можа пацвердзіць, што за ўжыванне беларускай мовы яго там на руках носяць — нават расейскамоўныя беларусы. Такая рэальнасць. Менавіта таму рашэнне МЗС для мяне незразумелае. Я спрабую пераканаць сябе, што гэта непаразуменне. Я лічыла сябе прыхільніцай «добрых перамен» і нават не дапускала, што такое можа са мною здарыцца», — кажа Рамашэўская, прыхільніца кіраўнічай кансерватыўнай партыі «Закон і справядлівасць».

Бацька Рамашэўскай, нагадаем, быў сенатарам ад «Закону і справядлівасці».

У сацыяльных сетках супрацоўнікі канала выказваюць меркаванне, што, магчыма, скарачэнне бюджэту ўсё ж складзе толькі 30%, а беларускамоўны фармат яшчэ можа быць захаваны.

«Белсат» быў створаны ў 2008 годзе і паступова павялічваў абсяг вяшчання. Асабліва папулярным быў яго вечаровы навінны блок. У апошнія гады «Белсат» стаў заўважны таксама ў інтэрнэце.

Тэхнічныя супрацоўнікі на канале пераважна палякі, але твары і галасы канала — беларусы. Сярод іх Святлана Калінкіна, Павел Мажэйка, Валярына Кустава.

Беларускія ўлады не спынялі дзейнасці журналістаў тэлеканала, але і не давалі ім акрэдытацыі ды час ад часу штрафавалі навінных рэпарцёраў «Белсата».

Каментары137

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага10

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіён Беларусі па футболе раздаў падарункі дзецям з акупаваных тэрыторый Украіны4

У Мінску злодзей ехаў па аб’яве прадаваць скрадзены тэлефон, але ў аўтобусе сустрэў яго гаспадара2

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна7

Вучэнні стратэгічных ядзерных сіл, што пачала Расія, — найбуйнейшыя ў гісторыі4

У ЗША паказалі першую мадэль смартфона ад сям’і Трампа — з няправільным сцягам ЗША3

На выбарах у Каардынацыйную раду не змаглі прагаласаваць тры працэнты5

Латушка, Курэйчык, Пракопчык, Краўцоў. Поўны спіс тых, хто трапіў у Каардынацыйную раду49

Вынесены прысуд маладой маці, якая скалечыла сваё дзіця5

У Польшчы змянілі падыход да выдачы ўцякацтва для адной групы беларусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага10

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць