Культура22

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра працуе таксама ў Абхазіі

Дзмітрый Акімаў у мясцовым тэатры ставіць спектакль.

Дзмітрый Акімаў (у цэнтры) ў Маладзёжным тэатры Абхазіі. Фота instagram.com/apsua_achar_theatre

Расійскі рэжысёр Дзмітрый Акімаў, які стаў мастацкім кіраўніком беларускага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, адначасова працуе і ў непрызнанай Рэспубліцы Абхазія, піша «Люстэрка».

Абхазскі Дзяржаўны рускі драматычны тэатр імя Фазіля Іскандэра паведаміў, што там ідуць рэпетыцыі спектакля «Партрэт Дарыяна Грэя» паводле вядомага рамана Оскара Уайльда. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам новай пастаноўкі выступае менавіта Дзмітрый Акімаў, а прэм'ера запланавана на 18 снежня. 

Летась Акімава павіншаваў з 40‑годдзем Абхазскі дзяржаўны маладзёжны тэатр.

Дзмітрый Акімаў стаў новым мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, дзе спектаклі ідуць на беларускай мове, у сакавіку. На гэтай пасадзе ён змяніў Вольгу Няфёдаву, якая ўзначальвала мастацкую частку тэатра з 2020 года.

Каментары2

  • Вільяма нашага давай
    03.08.2026
    Нацыянальны кажаце?
  • Ёсік
    03.08.2026
    Няўжо сам лукашэнка праваруч ад новага мастацкага кіраўніка? Блазан, зьнішчыў усё, да чаго рукі дацягнуліся. Расеец, які не ведае ані слова па-беларуску, ані гісторыі Беларусі, будзе тутака нешта беларускае ставіць? Ды назавіце тэатр новым рускім імя пуціна, і не зьдекваецеся з памяці Янкі Купалы.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць