Расійскі вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі
Здарэнне адбылося ў вёсцы Хмяльніцкае.

Вёска Хмяльніцкае. Фота: Wikimedia Commons
Вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі. Пра гэта паведаміў кіраўнік расійскай адміністрацыі анексаванага Севастопаля Міхаіл Разважаеў.
У вёсцы Хмяльніцкае вайсковец адкрыў агонь па сваіх саслужыўцах. Адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін атрымаў раненні.
Пасля гэтага нападнік, паводле паведамленняў уладаў, параніў яшчэ трох чалавек і забіў трох мясцовых жыхароў — мужчын ва ўзросце 71 і 59 гадоў, а таксама 64‑гадовую жанчыну.
Нападніка затрымалі. Прычыны таго, што адбылося, пакуль не называюцца.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары