Грамадства77

БНФ прызвалі ў войска

Заўтра лідэр арганізацыі Алесь Каліта адпраўляецца на тэрміновую службу ў вайсковую часьць №30151. Алесь не адзіны актывіст «Моладзі БНФ», які трапіў на летні прызыў.

Заўтра лідэр арганізацыі Алесь Каліта адпраўляецца на тэрміновую службу ў вайсковую часьць №30151, што месьціцца ў горадзе Фаніпаль. На бліжэйшыя паўтара году Каліта будзе жаўнерам войскаў супрацьпаветранай абароны.

Каліта не адзіны актывіст «Моладзі БНФ», які трапіў на летні прызыў. На службу таксама адпраўляюцца Юры Дзяшук, ва ўнутраныя войскі ў Менску, Зьміцер Бяляеў — войскі сувязі ў Горадні, Фёдар Чаранкоў з Мазыру. Франака Вячорку і Антона Каліноўскага прызыўныя камісіі прызналі нягоднымі да армейскіх будняў.

Сам Алесь Каліта кажа: «Шкада, што не змагу быць гэты час тут, дапамагаць сваім таварышам у змаганьні. Разам з тым, я маю ідэі чым заняцца ў войску. Найперш хачу правесьці экспэртызу вайсковых статутаў адносна міжнародных дакумэнтаў, якія падпісвала Беларусь. Буду патрабаваць, каб загады аддавалі па‑беларуску».

Франак Вячорка выказаў ідэю стварэньня адмысловага сайту «Нашы ў войску», дзе зьмяшчаліся навіны з тых часьцей, дзе служаць прадстаўнікі дэмакратычнага руху.

Дарэчы, учора Алесь Каліта перадаў паўнамоцтвы старшыні «Моладзі БНФ» свайму намесьніку Ільлі Богдану. «Ільля прымае старшынства ня ў самыя лёгкія часы», — кажа А.Каліта.

Нагадаем, што Ільля Богдан адседзеў 10 сутак у сьледчым ізалятары па падазрэньні ў датычнасьці да выбуху 4 ліпеня. Хаця яго і вызвалілі, але хлопец па‑ранейшаму праходзіць па гэтай справе.

Чарговы зьезд «Моладзі БНФ» мусіць адбыцца 19 кастрычніка, дзе будзе абранае новае кіраўніцтва арганізацыі.

Зьміцер Панкавец

Каментары7

Цяпер чытаюць

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула4

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы павінны былі ехаць гэтым жа маршрутам». Беларус цудам пазбег катастрофы ў Непале і страціў там сябра4

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?18

У Мінску на дарозе ўспыхнула пажарная машына4

Арына Сабаленка трапіла ў пяцёрку самых багатых тэнісістаў свету5

Самыя дарагія гарады Еўропы для куплі кватэры10

На Беларускай чыгунцы не хапае вагонаў-платформаў. Прычына — вайсковыя перавозкі4

Навукоўцы злавілі ў Беларусі рэдкага кажана2

Самую танную кватэру ў Мінску ў мінулым месяцы купілі за $35 тысяч

У хостэле ў Пецярбургу азербайджанец зарэзаў беларуса, які хацеў працаваць замест яго4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула4

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць