Тэатр

Марыя Роўда пра «Кар'еру доктара Рауса» ў РТБД

Мне давялося нарэшце паглядзець трагікамедыю «Кар’ера доктара Рауса» ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева па п’есе Віктара Марціновіча. Прызнаюся, я мела пэўную прадузятасьць, бо ў свой час вельмі любіла сьпектакль «Vita brevis, альбо Нагавіцы сьвятога Георгія» (па п’есе Міраслава Шайбака і Максіма Клімковіча) і глядзела яго разоў пяць. Трэба сказаць, што новая пастаноўка на скарынаўскую тэматыку заваявала маё сэрца, але абодва сьпектаклі настолькі розныя, што наўрад ці гэта можна назваць здрадай былому захапленьню.

«Кар’ера доктара Рауса» — гэта сур’ёзны твор, які заклікае да разважаньня. У ім дастаткова сьмешных момантаў, але Скарына ў ім не герой-палюбоўнік, як у «Vita brevis», а пакутнік-вандроўнік, які блукае па Еўропе праз час і розныя адзьценьні непаразуменьня.

Праз увесь сьпектакль чырвонай стужкай праходзіць драма аўтара, каторы не пачуваецца прачытаным і пачутым. Скарына — чалавек, адпаведнае імя ідэнтычнасьці каторага яшчэ не прыдуманае. Пры гэтым у сьпектаклі ён паўстае чалавекам, які належыць сьвету, а не нейкай адной краіне ці этнічнай групе. Скарына — творчая асоба, галоўны вораг каторай — «файны хлопчык у галіфэ», «прыстойны» абываталь, якому муляюць творчыя памкненьні, вандроўны лад жыцьця і сам факт існаваньня творцы. Не ведаю, ці можна экстрапаліраваць гэты вобраз на ўсё беларускае мастацтва альбо беларуса як такога, але мне ўяўляецца, што ў пэўнай ступені, мяркуючы па раманах і допісах, такое самаадчуваньне ўласьцівае і аўтару п’есы.

Сьпектакль атрымаўся на злобу дня. Гэта даволі дзіўна, бо п’еса пісалася не ўчора і, прынамсі, не мінулай восеньню-зімой. Можна сказаць, што падобны факт тлумачыцца тым, што Віктар Марціновіч валодае дарам прадбачаньня, але я па сваіх назіраньнях і аналізе Віктаравых тэкстаў раблю выснову, што аўтар мае добрае ўменьне прасочваць сістэмныя заканамернасьці.

Пастаноўка вельмі ўдалая. Яна можа існаваць па-за межамі пэўнага часу, але адпавядае сучасным тэндэнцыям сусьветнага тэатральнага мастацтва. Такая сцэнаграфія і рэжысура цалкам могуць быць перанесеныя на любую сцэну інтэлектуальнага тэатру.

Мова п’есы постмадэрновая, а сам тэкст выбудаваны на моўных прыколах сучаснасьці. У нечым гэты ход нагадвае мне некаторыя ўрыўкі з «Догава Гамлета, Когутава Макбета» Тома Стопарда.

Сцэны з нямецкага перыяду — гэта, што называецца, «цьвіком па шкле», сур’ёзнае выпрабаваньне для знаўцаў нямецкай культуры (вельмі трапна і ад таго не толькі камічна, але і страшна). Асабіста мне на імгненьне падалося, што «файны хлопчык у галіфэ», які сымбалізуе нямецкі народ, што паўстае з каленяў, ператворыцца ў Гітлера.

Самы забаўны элемент п’есы, на мой погляд, — гэта адвакат-зомбі. Як гаворыцца, было б вельмі сьмешна, каб не было так сумна.

Маскоўская сцэна, «польскія» прыгоды — no comment. Адчута на сваёй скуры не адным беларусам.

Калі Дзьмітрый Давідовіч у ролі Доктара Руса чытаў урывак са скарынаўскай прадмовы, хацелася слухаць яе стоячы, але стрымалася, каб не вывелі пад белы ручанькі.

Выснова мая такая, што Віктар Марціновіч — усё ж беларускі пісьменьнік. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі27

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць