Свет1212

У ЗША апублікавалі расшыфроўкі размоў, у якіх Пуцін яшчэ ў 2001‑м расказваў Бушу пра тое, што Украіна — «штучная дзяржава»

Няўрадавая арганізацыя National Security Archive апублікавала тры стэнаграмы размоў Уладзіміра Пуціна і Джорджа Буша ад 2001, 2005 і 2008 гадоў.

Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images

«Украінская праўда» адзначыла некаторыя выказванні Пуціна пра Украіну ў гэтых расшыфроўках.

«Што насамрэч адбылося? Савецкая добрая воля СССР змяніла свет, добраахвотна. Расія добраахвотна аддала тысячы квадратных тэрыторый. Гэта нешта нечуванае. Аддалі Украіну, якая стагоддзямі была часткай Расіі. Аддалі Казахстан. Аддалі таксама Каўказ. Гэта цяжка ўявіць, і гэта зрабілі партыйныя босы», — сказаў Пуцін 16 чэрвеня 2001 года Бушу.

У размове ад 6 красавіка 2008 года Пуцін распавёў Бушу пра Украіну як пра «штучную дзяржаву» і папярэдзіў, што ўваходжанне краіны ў НАТА» «створыць у доўгатэрміновай перспектыве поле канфлікту паміж вамі і намі, доўгатэрміновай канфрантацыі».

«Ва Украіне пражываюць 17 млн расіянаў, гэта траціна насельніцтва. Украіна — вельмі складаная краіна. Гэта не дзяржава, якая ўзнікла натуральным чынам. Гэта штучная краіна, створаная ў савецкія часы. Пасля Другой сусветнай вайны Украіна атрымала тэрыторыі ад Польшчы, Румыніі і Венгрыі — гэта большая частка заходняй Украіны. У 1920‑1930 гадах Украіна атрымала тэрыторыі ад Расіі — гэта ўсходняя частка краіны. У 1956 годзе Украіне перадалі Крымскі паўвостраў… Там жывуць людзі з вельмі рознымі поглядамі. Калі паехаць у заходнюю Украіну — можна знайсці вёскі, дзе размаўляюць толькі на венгерскай мове і людзі носяць гэтыя іх капелюшы. На ўсходзе людзі носяць касцюмы, гальштукі і вялікія капелюшы. Большасць украінскага насельніцтва ўспрымае NATO як варожую арганізацыю», — прыводзіць выданне словы Пуціна са стэнаграмы.

Ад гэтага ён перайшоў да тлумачэнняў, што патэнцыйнае далучэнне Украіны да NATO створыць праблемы для Расіі.

«Гэта стварае пагрозу з'яўлення вайсковых баз і разгортвання новых сістэм узбраення непадалёк ад Расі. Гэта стварае нявызначанасць і пагрозы для нас. Расія, абапіраючыся на антынатаўскія сілы ва Украіне, будзе працаваць над пазбаўленнем NATO магчымасці пашырэння. Расія ўвесь час будзе ствараць там праблемы. Вось навошта гэта? Навошта членства Украіны ў NATO, якая карысць ад гэтага для NATO і ЗША? Для гэтага можа быць толькі адна прычына, і гэта — замацаваць статус Украіны як часткі заходняга свету, верагодна, такая логіка. Не думаю, што гэта правільная логіка (…) А ўлічваючы рознагалоссі поглядаў адносна сяброўства ў NATO, краіна проста распадзецца на кавалкі. Я заўсёды казаў, што ёсць пэўная празаходняя частка і пэўная прарасійская частка», — аргументуе Пуцін, дадаючы, што палітычнае жыццё Украіны адлюстроўвае гэтыя супярэчнасці, а празаходнія сілы, якія прыйшлі да ўлады пасля Аранжавай рэвалюцыі, «адразу пасварыліся паміж сабой».

«Там стаіць пытанне не пра далучэнне да NATO, а пра тое, каб забяспечыць самадастатковасць Украіны. І таксама трэба ўзмацняць іх эканоміку», — казаў ён.

Каментары12

  • Лёлік з-пад Лімасола
    25.12.2025
    расея павінна быць падзелена!
    маскавіты будуць жыць на масковіі, татары незалежныя, каўказскія дзяржавы, паўночныя якуты таксама
    +шмат тэрыторый вернецца тым, у каго гэтая імперыя іх забрала: Фінляндыя, Казахстан, Сакартвэла, Японія, Германія і шмат іншых
  • Андрусь
    25.12.2025
    У расійцаў ніколі не было і няма сваёй этнічнай тэрыторыі - земляў, дзе б карэнныя насельнікі спрадвеку размаўлялі на расійскай мове. Яны выбудавалі сваю імперыю на заваёвах і прымусовай асіміляцыі сотняў іншых народаў. І я нават не кажу пра тыя Татарстаны, Башкартастаны, Буратыі ды Саха з Карэліямі. Там, дзе цяпер сталіца расіі, жылі фіна-ўгорскія народы мокша, мера, там, дзе Санкт-Пецярбург і ўсякія Архангельскі - вепсы, мурама. Нават цяпер у складзе рф многія народы маюць фармальныя тэрытарыяльныя ўтварэнні (у якіх меней правоў, чым нават у АССРыаў у савецкай РСФСР ), а вось так званыя "русские" сваёй тэрыторыі не маюць і не лічаць за патрэбнае яе мець. Таму пулер і наўздагон за ім дзясяткі мільёнаў расійцаў разважаюць катэгорыямі квадратных кіламетраў. а не этнічнымі катэгорыямі насельнікаў тэрыторыяў: "Украіна атрымала землі ад Польшчы, Румыніі, Угоршчыны". А тое, што пераважная большасць гэтых тэрыторыяў ёсць этнічна ўкраінцамі і размаўляюць украінскаю моваю. путлеру папросту ўявіць немагчыма. Так, ёсць на самым памежжы некалькі сёлаў, дзе гавораць угорскаю моваю, ёсць і румынскаю. Польскамоўных вёсак, праўда, на ўкраінскім баку мяжы з Польшчай не сустракаў, а вось той жа Пшэмышль аточаны вёскамі, дзе чуваць украінскую. А на Чарнігаўшчыне украінскамоўныя і беларускамоўныя вёскі перамешаныя. А, калі ўкраінцы зайшлі ў Суджанскі раён Курскай вобласці, то там мясцовыя кабеты верашчалі ад страху, укленчваючы да губернатара, што іхняе сяло з назваю "Гуева" не эвакуююць. Вось толькі першым гукам у назве свайго сяла яны вымаўлялі ну занадта фрыкатыўны "г", які гучаў практычна, як "х", што стварала ўражанне, нібы цёткі мацюкаюцца. Такія ўласцівасці памежных тэрыторыяў. Але сёняшняя Украіна аб'яднала амаль усе ўкраінскія этнічныя тэрыторыі (з вялікіх украінскіх этнічных арэалаў па-за межамі яе засталася хіба Кубань), а вось чужых этнічных земляў ва Украіны няма.
  • Перевожу с трамповского
    25.12.2025
    Смотрите, бедную Россию провоцировало злое НАТО, которое посягнуло на территорию царя. Простить и оправдать Путина. Вот кого выбрали республиканцы... Позорище

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць