Навука і тэхналогіі11

Пакуль Ілан Маск распрацоўвае чып Neuralink, Кітай абышоў яго ў гэтай тэхналогіі

У Кітаі цалкам паралізаваны мужчына пачаў працаваць і кіраваць робатамі сілай думкі — дзякуючы бесправадной сістэме, якую ўжывілі ў яго мозг.

Паралізаваны пацыент з імплантам за працай. Фота: Кітайская акадэмія навук / cebsit.cas.cn

Як піша выданне Іnteresting Engineering, спецыялісты Цэнтра перадавога вопыту ў галіне навукі аб мозгу і інтэлектуальных тэхналогій Кітайскай акадэміі навук паведамілі, што з дапамогай іх інавацыйнай распрацоўкі поўнасцю паралізаваны чалавек змог зноў узаемадзейнічаць з навакольным светам.

Галоўным героем даследавання стаў мужчына, якога даследчыкі называюць «спадар Чжан», які ў 2022 годзе ў выніку падзення атрымаў сур’ёзную траўму пазваночніка. Траўма пакінула яго цалкам паралізаваным, з захаваннем рухомасці толькі ў вобласці галавы і шыі. Пасля доўгага перыяду безвыніковай рэабілітацыі Чжан пагадзіўся на эксперымент.

Сёлета ў чэрвені ў адной з бальніц Шанхая мужчыне ўжывілі ў мозг бесправадную сістэму WRS01. Яна складаецца з малюсенькіх датчыкаў з гнуткімі электродамі, якія ўводзяцца ў мозг, і мікрачыпа, размешчанага ў паглыбленні чэрапа.

Для працы прылады Чжан носіць спецыяльна распрацаваны капялюш, які забяспечвае бесправадное сілкаванне імпланта і счытвае імпульсы яго мозгу. Такая схема дазваляе абысціся без правадоў, якія выходзяць праз скуру, што значна бяспечней для здароўя і пазбаўляе ад неабходнасці ўжыўляць унутраныя батарэйкі.

Як адзначае выданне, гэты навуковы прарыў шмат у чым пераклікаецца з канцэпцыяй Telepathy праекта Neuralink Ілана Маска, аднак кітайскім даследчыкам атрымалася прасунуцца далей у практычным прымяненні.

У той час як амерыканскія выпрабаванні пакуль засяроджаныя на базавых задачах, такіх як відэагульні ці простыя камунікацыі, кітайская сістэма ўжо інтэграваная ў паўсядзённае жыццё і прафесійную дзейнасць.

Вынікі трэніровак аказаліся ўражвальнымі: усяго праз два-тры тыдні трэніровак мужчына навучыўся кіраваць курсорам камп’ютара сілай думкі і ўладкаваўся стажорам у кампанію, якая займаецца гандлёвымі аўтаматамі. У яго задачу ўваходзіць дыстанцыйна пацвярджаць выдачу тавараў.

Акрамя працы, мужчына атрымаў значную аўтаномію ў побыце. Навукоўцы падключылі да інтэрфейсу і фізічныя аб’екты. Цяпер Чжан можа карыстацца разумным інвалідным вазком, які дазваляе яму перамяшчацца па вуліцы і нават самастойна спускацца па лесвіцы. Таксама ён камандуе робатамі-сабакамі, здольнымі прыносіць яму ежу.

Робат-сабака дастаўляе ежу. Фота: Кітайская акадэмія навук / cebsit.cas.cn

Даследчыкі падкрэсліваюць, што такі поспех стаў магчымым дзякуючы развітай тэхналагічнай экасістэме Кітая, якая ўключае сеткі 5G і 6G, вытворчасць паўправаднікоў і прасунутую робататэхніку.

Навукоўцы адзначаюць, што сістэма працуе надзвычай хутка: затрымка паміж імпульсам мозга і рэакцыяй тэхнікі складае менш за 100 мілісекунд, што нават хутчэй за прыродную рэакцыю чалавека.

Пры гэтым у ходзе выпрабаванняў заўважылі незвычайны эфект: мозг пацыента паступова «прывык» да інтэрфейсу і стаў працаваць больш эфектыўна. Калі напачатку для выканання дзеяння патрабавалася праца вялікай колькасці нейронаў, то з часам за справу ўзялася толькі вузкая група клетак. Гэта значыць, што з кожным днём кіраванне становіцца для мужчыны больш натуральным і патрабуе ўсё менш разумовых намаганняў.

Зараз кітайскія даследчыкі рыхтуюць да выпрабаванняў наступную версію чыпа WRS02 з 256 каналамі сувязі. Яны спадзяюцца, што павелічэнне магутнасці прылады дазволіць у будучыні не толькі кіраваць тэхнікай, але і дапаможа паралізаваным людзям «агучваць» свае думкі наўпрост праз камп’ютар, нават калі яны цалкам страцілі магчымасць гаварыць.

Каментары1

  • Лёлік з-пад Лімасола
    25.12.2025
    У кантэксце гісторый пра “чорную” транспланталогію ў Кітаі, гэта навіна зіхаціць троху іншымі фарбамі

Цяпер чытаюць

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі1

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Чын Чын Чэнэл»4

Расія распрацавала сістэму РЭБ коштам $1,5 мільёна, здольную глушыць сігнал Starlink на плошчы 20 квадратных кіламетраў5

«Непрымальныя і глыбока трывожныя словы». МЗС Ізраіля выдала пратэст у сувязі з выказваннямі Лукашэнкі26

Вялікабрытанія прызначыла новага часовага паверанага ў Беларусі4

Трамп заклікаў Пуціна заключыць здзелку7

Суд у Германіі прызнаў Google адказным за фэйкавую інфармацыю, згенераваную штучным інтэлектам1

Яраслаў Чарнагор пра інтэрв'ю Лукашэнкі: Уважліва слухаем, але абсалютна не давяраем яго словам1

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?15

На возеры пад Полацкам знайшлі цела вядомага ўролага Генадзя Шчатко4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі1

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць