30 чэрвеня 2017 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі вучоны-мовазнавец Аляксандр Антонавіч Крывіцкі, паведаміў сайт Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук.

Ён аўтар шматлікіх навуковых прац у галіне беларускай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.
Развітанне адбудзецца 4 ліпеня 2017 года ў рытуальнай зале лечкамісіі з 12.00 да 15.00 па адрасе: Мінск, вуліца Чырвонаармейская 10.
-
«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню
-
Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас
-
Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ
Каментары