Свет44

Прэм'ер Кыргызстана загадаў чыноўнікам хадзіць без пінжакоў, каб ашчаджаць электрычнасць

Кіраўнік Кабінета міністраў Кыргызстана Адылбек Касымаліеў 13 мая падчас працоўнай нарады даручыў дзяржаўным службоўцам адмовіцца ад пінжакоў і прыходзіць на працу ў кашулях у мэтах эканоміі электраэнергіі, піша «Настоящее время».

Адылбек Касымаліеў

«Мы ўсе павінны зняць касцюмы і прыходзіць у кашулях», — сказаў кыргызстанскі прэм'ер.

Кіраўнік урада спаслаўся на вопыт Японіі, дзе ў 2005 годзе ўлады запусцілі кампанію Cool Biz, якая прадугледжвала памяншэнне спажывання электраэнергіі за кошт абмежавання выкарыстання кандыцыянераў і ўвядзення ліберальнага дрэс-кода.

«У Японіі быў такі вопыт. Летам, калі спажываецца шмат электраэнергіі, яны перайшлі на такую форму. Яны пачалі прыходзіць на працу ў кашулях без гальштукаў, у выніку чаго дзяржава ашчадзіла мільярды ен», — заявіў Адылбек Касымаліеў.

За апошнія пяць гадоў спажыванне электраэнергіі ў Кыргызстане павялічылася больш чым на 25% — з 15,4 мільярда кілават-гадзін у 2020 годзе да 19,3 мільярда кілават-гадзін да канца 2025-га. Рост попыту апярэджвае тэмпы ўводу новых генерацыйных магутнасцяў, што ўзмацняе нагрузку на энергетычную сістэму краіны. Спецпрадстаўнік прэзідэнта краіны па асаблівых даручэннях Бакыт Тарабаеў казаў, што калі бягучыя тэмпы росту захаваюцца, то да 2030 года спажыванне электраэнергіі ў Кыргызстане можа дасягнуць 25 мільярдаў кілават-гадзін.

Каментары4

  • leha
    15.05.2026
    нейкі плагіят на "раздзевацца и работаць"
  • Илья
    15.05.2026
    В Японии аналогичный указ
  • вочы
    15.05.2026
    Лукастан так заходзіўся ад уласнай велічы, што не заўважыў апладысментаў Кім Чэн Ына.

    Ганьбішча у параўнанні з Кіргызстанам. Самы хітры ужо ніколі не паверыць у тое, што проста дурнейшы за многіх. За прэм'ера Кіргызстана, прынамсі, Адылбека Касымаліева.

    Алгарытм - слова не са Шклова, а з Харэзма. Аль Харэзмі.

    "Наклоните его" (с) Наглядчык магілёўскай турмы, паклоннік англійскай і рускай моў, госць таварыша Сі, пагранічнік, унутраны воін у турме, дырэктар завода будматэрыялаў у зоне, Прэзідэнт Беларусі...

    Вось сучасныя [чорна]рускія словы.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць