Свет2626

Трамп не з пустымі рукамі едзе ў Варшаву на сустрэчу з кіраўнікамі краін Міжмор'я

У чацвер прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэнецца ў Варшаве з кіраўнікамі краін Міжмор'я — рэгіёна паміж Балтыйскім, Чорным і Адрыятычным марамі. Трамп едзе не з пустымі рукамі: ён вязе прапанову купляць амерыканскі звадкаваны газ, каб зменшыць залежнасць ад расійскіх энерганосьбітаў.

Прэзідэнты ЗША Дональд Трамп (злева) і Польшчы Анджэй Дуда.

Такая перспектыва спакушае ўсходнееўрапейскія краіны. Калі ёсць тэрміналы звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), Масква больш не можа шантажаваць краіны пагрозай перакрыцця трубы зімой, у ацяпляльны сезон. 

Літва збудавала ўласны тэрмінал для ЗПГ пад Клайпедай, а Польшча — у Свінавусці. Харватыя мае дабудаваць уласны ЗПГ-тэрмінал да 2019 года.

Акрамя таго, плануецца пабудова ўсходнееўрапейскага транспартнага калідора ад Клайпеды праз Коўна, Польшчу, Славаччыну, Венгрыю, Румынію і Балгарыю да грэчаскага порта Салонікі. Гэтая мегаінвестыцыя перпендыкулярам звяжа існуючыя аўтамагістралі і дарогі з Заходняй ва Усходнюю Еўропу.

Міжмор'е, або па-ангельску Three Seas Region, ахоплівае краіны ад Эстоніі да Харватыі і Балгарыі. Часам у яго ўключаюць і Беларусь з Украінай, натуральны яго ўсходні фланг. Але пакуль ні Мінск, ні Кіеў не ўдзельнічаюць у Three Seas Initiative, да якой належаць толькі 12 краін Еўрасаюза. Польшча — самая моцная эканоміка і самая населеная краіна рэгіёна. Іншы паслядоўны саюзнік ЗША ў Міжмор'і — Румынія. Трэцім можа стаць Украіна.

Беларусь застаецца татальна, на 95% залежнай ад расійскага газу і нафты. Усе іншыя краіны рэгіёна ў большай ці меншай ступені ўжо знізілі залежнасць ад адной крыніцы. Дыверсіфікацыя адбылася збольшага за кошт нафты. ЗПГ ж дазваляе дыверсіфікаваць таксама пастаўкі газу.

З Варшавы Трамп пераедзе ў Нямеччыну на саміт G20 — найбольшых краін планеты. Там яго чакаюць няпростыя перамовы з Ангелай Меркель, што абараняе інтарэсы Еўропы, і першая сустрэча з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Варта адзначыць, што рэйтынг Трампа ў ЗША застаецца рэкордны нізкім для прэзідэнта. Многія схільныя бачыць за дзеяннямі Трампа перадусім выгаду для звязаных з ім амерыканскіх карпарацый. Адносіны Трампа з еўрапейскімі лідарамі застаюцца нацягнутымі. 

Каментары26

Цяпер чытаюць

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі5

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі2

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»6

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?6

Саудаўская Аравія рыхтуецца паставіць на месца еменскіх хусітаў1

Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі5

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць