Мова5757

Акадэмія навук афіцыйна дазволіла с[э]кс

Нацыянальная акадэмія навук выдала новы Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы. У ім прыводзіцца правільнае вымаўленне больш чым 117 тысяч беларускіх слоў. Укладальнік — доктар філалагічных навук Валянціна Русак.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Афіцыйнай прэзентацыі слоўніка яшчэ не было, аднак цікаўныя лінгвісты ўжо пачалі абмяркоўваць заўважаныя новаўвядзенні. У буйных кнігарнях, дарэчы, слоўнік ужо ёсць.

«Наша Ніва» склала невялікую падборку слоў, транскрыпцыя якіх альбо змянілася, альбо да яе дадаўся яшчэ адзін варыянт.

Беларуская мова — жывая, яе правілы могуць (і павінны) карэктавацца, асабліва што датычна запазычаных словаў. У выпадках, на якія мы звярнулі ўвагу, навукоўцы вырашылі змяніць норму вымаўлення, наблізіўшы яе да таго, як людзі гавораць насамрэч.

Згадзіцеся, мала хто кажа «[с']екс» з мяккім галосным — «[с]экс» гучыць нашмат больш натуральна. Магчыма, з цягам часу зменіцца не толькі норма вымаўлення, але і норма напісання. Адзначым, што «Наша Ніва» ўжо даўно выкарыстоўвае менавіта пісьмовую форму «сэкс».

Словы накшталт «у рэшце рэшт» да нядаўняга часу мусілі вымаўляцца як «у рэ[с']це рэшт». Гэта было пастаяннае пытанне на алімпіядах па беларускай мове, каб падлавіць няўважлівых вучняў. Аднак, скажам шчыра, у рэальным жыцці так казаў мала хто. Цяпер навукоўцы ўлічылі гэта.

Скарачаецца і колькасць слоў з выбухным «г». «Ганак» з «гузікам» яшчэ трымаюцца, а вось «агрэст» здаўся.

Выключэнняў з правіл стала менш.

Якія нормы беларускага вымаўлення, на вашу думку, таксама могуць быць скарэктаваныя? Абмяркоўвайце!

Мегаскладаны ТЭСТ на каларытныя беларускія слоўцы — калі адгадаеце хаця б палову, вы разумнік

Каментары57

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць