Свет

Арыштаваны ўладальнік бара ў Швейцарыі, дзе загінулі 40 чалавек

У Швейцарыі, паводле паведамленняў мясцовай прэсы, затрыманы ўладальнік бара, у якім у навагоднюю ноч у выніку пажару загінулі 40 чалавек, піша Бі-бі-сі.

Фотаздымак, на якім, меркавана, засняты пачатак пажару ў бары Le Constellation, выкліканы бенгальскімі агнямі ў шампанскім. Фота з сацсетак

Уладальнік бара, грамадзянін Францыі Жак Марэці, быў затрыманы, паколькі праваахоўныя органы палічылі, што ён можа ўцячы.

На гэтым тыдні стала вядома, што на працягу апошніх пяці гадоў у бары не праводзіліся супрацьпажарныя праверкі.

Швейцарская пракуратура распачала справу супраць Марэці і яго жонкі Джэсікі, саўладальніцы бара.

Пракуратура кантона Вале прад’явіла ім падазрэнні ў нядбайнасці, якая прывяла да смерці і калецтваў.

«Пракуратура прыняла рашэнне звярнуцца ў Суд прымусовых мер з просьбай заключыць менеджара [бара] пад варту», — заявіла ў пятніцу пракуратура Вале, маючы на ўвазе Жака Марэці.

Неўзабаве пасля гэтай заявы швейцарская газета 24 Heures паведаміла, што Жак Марэці сапраўды ўжо ўзяты пад варту.

Як перадае агенцтва Reuters, у пятніцу Жак і Джэсіка Марэці прыбылі ў пракуратуру ў сталіцы кантона Вале — горадзе Сьён. На пытанні журналістаў яны адказваць адмовіліся.

У пажары ў бары Le Constellation на гарналыжным курорце Кран-Мантана загінулі 40 чалавек, у тым ліку шмат непаўналетніх. Апёкі і траўмы атрымалі 116 чалавек.

Паводле дадзеных следства, пажар пачаўся са гукаізаляцыйнага пакрыцця столі ў падвальнай частцы бара, якое ўспыхнула ад занадта блізка паднесеных да яго бенгальскіх агнёў, прымацаваных да бутэлек шампанскага і паднятых угару кампаніяй, што святкавала.

У пятніцу ў Швейцарыі быў абвешчаны дзень жалобы па ахвярах пажару ў Кран-Мантане. Раніцай у краіне прайшла хвіліна маўчання. Званілі званы ўсіх цэркваў, спыніліся цягнікі і трамваі, ненадоўга была перапынена праца аэрапортаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год7

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе7

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале21

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

Іран закрыў сваю паветраную прастору

На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада17

Навукоўцы сцвярджаюць: існуе мяжа колькасці калорый, якія можа спаліць чалавек2

Памёр Фелікс Гумен

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год7

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць