Эканоміка

Лукашэнка на «Камволі»: Лёсаў нямала тут пахавалі

Аляксандр Лукашэнка станоўча ацэньвае вынікі мадэрнізацыі, якая прайшла ў ААТ «Камволь». Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы ў Мінску гэтае прадпрыемства, піша БелТА.

«Прыехаў, каб павіншаваць вас са сканчэннем вялікай эпапеі мадэрнізацыі «Камволя». Пачалі мы яе даўно, шмат коп'яў зламалі тут. Шчыра, лёсаў нямала пахавалі. Усё было. Але, думаю, мы выходзім на тое, што хацелі тут атрымаць — вырабіць добрыя тканіны», — сказаў кіраўнік дзяржавы падчас размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства.

Ён растлумачыў, што рашэнне аб мадэрнізацыі ў ААТ «Камволь» было прынята па дзвюх прычынах. «Першае — тут працавалі і працуюць людзі. Значыць, яны павінны мець працу. Таму была пачата мадэрнізацыя гэтай вытворчасці. Па-другое, нельга было страціць школу — тое, што мы ўмеем рабіць. Я лічу, гэта злачынства, калі дзяржава ўмее нешта вырабляць, а потым гэта пахавае, гэта дрэнны знак і дрэнны помнік для той улады», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў яго пакуль няма канчатковай думкі, задаволены ён гэтай працай ці не.

«Я некалькі разоў адкладваў наведванне вашага прадпрыемства з мэтай знаёмства з канчатковай мадэрнізацыяй. Але сёння падумаў пра тое, што, напэўна, вы яе ўжо скончылі, і пара на яе паглядзець, — сказаў ён. — Па вашым стане разумею, што вы яшчэ не зусім задаволеныя гэтай вытворчасцю. Гэта правільна. Бо мы канчаткова не зрабілі тое, што будзе праз год. Вось праз год можна будзе сказаць, што гэта трывалае прадпрыемства, якое вырабляе добрыя тканіны, яны прадаюцца на сусветных рынках, і вы атрымліваеце нармальную зарплату. Мы яшчэ ў пачатку шляху».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць