Афіша33

Сёння ў Мінску — дзіцячая калядная казка па-беларуску

Спектакль пакажуць 4 студзеня на сцэне Маладзёжнага тэатра эстрады (вул. Маскоўская. 18а, ст.м. Інстытут Культуры). Пачатак сеансаў а 15:00 і 18:00.

Што можа здарыцца са звычайнымі беларускімі дзецьмі (а можа нават і іх бацькамі) ў навагоднюю ноч, калі яны зблытаюць Дзеда Мароза з Зюзем, Снягурку з Ляляй, не пазнаюць Жыжаля і Мару?

Старажытныя духі беларускага сусвету спыняюць час… і сонца не можа ўзысці, а значыць Новы Год і Каляды ніколі не прыйдуць!

Фота Еўрарадыё.

Але Яська і Янінка яшчэ могуць выправіць сітуацыю. Іх чакаюць прыгоды і выпрабаванні, падчас якіх яны мусяць сабраць чароўныя літары і скласці з іх чароўнае слова: «надышоў». Асабліва цяжка знайсці апошнюю — «Ў нескладовае».

Літару хаваюць у Чароўным Калядным Бары, і пакуль Янінка не знойдзе яе — Новы Год і Каляды не надыдуць…

Фота Еўрарадыё.

А Зюзя, Ляля, Жыжаль, Мара ды іншыя духі беларускага космасу дзецям дапамогуць.

Казка «Як літара Ў уратавала Каляды» — гэта новы дзіцячы музычна- тэатральны праект музыкі і прадусара Рамана Арлова, вядомага па гуртах «J:МОРС», «У нескладовае», мюзікле «Чарадзей».

Прэм'ера спектакля прайшла 30 снежня і сабрала аншлаг.

Сёння, 4 студзеня, паказы пройдуць а 15:00 і 18:00 на сцэне Маладзёжнага тэатра эстрады (вул. Маскоўская. 18а, ст.м. Інстытут Культуры).

Дзеткам да 3-х год бясплатна. Усім салодкі пачастунак!

Квіткі каштуюць 9,5—17 рублёў.

Квіткі можна купіць анлайн.

Дапамагчы групе энтузіястаў у стварэнні дзіцячай казкі для паказаў на пастаяннай аснове можна тут

Даведкі: 44 5517706, 29 8517706

Каментары3

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць