Грамадства212212

«Каб там нешта ўзарвалі, каб іхнія гнілыя вантробы разляцеліся»: праграміст кампаніі Juno выказаўся пра свята ля Опернага

Праграміст Андрэй Кірыленка, работнік стартапа Juno, прыцягнуў увагу інтэрнэт-карыстальнікаў брыдкім допісам, прысвечаным святкаванню стагоддзя БНР ля Опернага.

Андрэй Кірыленка (справа).

«У РБ знакавы дзень — афіцыяльна ўбогае нацысцкае быдла ладзіць шабаш па святкаванні ўбогага высера пад назвай БНР. Пры гэтым — пры поўнай падтрымцы ўладаў. Ктулху святы, зрабі так, каб там штосьці ўзарвалі, каб іх гнілыя вантробы на некалькі кіламетраў разляцеліся, а», — напісаў у сваім блогу праграміст. 

«Наша Ніва» патэлефанавала Кірыленку, каб удакладніць, чые менавіта вантробы яму б хацелася бачыць раскіданымі: дзяцей, якія прыйшлі з бацькамі на свята ці, можа, хрысціянскага духавенства?

У адказ Кірыленка сказаў, што «не хоча бачыць нацызму ў Беларусі». 

«Вы ў курсе гісторыі бел-чырвона-белай сімволікі? Кім яна выкарыстоўвалася? Я раскажу: першы раз БНР, потым падчас Другой сусветнай вайны такімі арганізацыямі, як Саюз беларускай моладзі, Беларуская краёвая абарона.

Далей гэта сімволіка выкарыстоўвалася тымі людзьмі, якія знішчылі маю радзіму — СССР», — сказаў праграміст. 

Ці лічыць ён нацыстамі, напрыклад, Васіля Быкава ці Алеся Адамовіча?

«Я не ведаю, хто гэтыя людзі, — прызнаўся Андрэй Кірыленка. — Хто? Пісьменнікі? Вы думаеце, што я неадукаваны, калі не ўмею чытаць па-беларуску і не ведаю местачковых аўтараў?». 

Ён таксама не здолеў дакладна сказаць, ці бачыў на фота з акцыі ўскінутыя ў нацысцкім вітанні рукі ці нацысцкія воклічы. Не здолеў таксама правесці паралелі паміж БНР і нацыстамі. 

Чытайце таксама: Марзалюк рэзка адказаў тым, хто спрабуе праводзіць паралелі паміж БНР і нацыстамі

«Я не хачу нацызму ў Беларусі», — яшчэ раз падсумаваў Кірыленка змест свайго допіса. Цікава, што ўласныя фармулёўкі ён нацысцкімі не лічыць. 

«Наша Ніва» таксама звярнуліся да кіраўніцтва кампаніі Juno, дзе працуе праграміст. Juno — праект, які спрабуе кінуць выклік сусветна вядомаму сэрвісу Uber.

Кіраўнік мінскага аддзялення Аляксей Мінкевіч запэўніў «Нашу Ніву», што вывучыць выказванні свайго супрацоўніка: маўляў, не ў курсе сітуацыі, бо быў у камандзіроўцы. 

«Наш каментар будзе пазней», — сказаў ён. 

*** 

Андрэй Кірыленка паходзіць з Гродна, з сям'і інжынераў. Бацька нарадзіўся пад Гомелем. 

Каментары212

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць