Літаратура2222

Прэмію імя Багдановіча атрымала дэбютантка Зараслава Камінская за аповесць «Русалкі клічуць»

Прэмію «Дэбют» 2018 года атрымалі Зараслава Камінская за аповесць «Русалкі клічуць» і Ганна Комар, Юля Цімафеева і Наталля Бінкевіч за сумесную перакладчыцкую працу над зборнікам выбраных вершаў Чарльза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (з ангельскай мовы).

Таксама журы вырашыла адзначыць спецпрэміяй паэта і перакладчыка Ігара Кулікова «за маштабнасць і адвагу ў перакладніцкіх праектах, адкрыццё новых магчымасцяў і вымярэнняў мовы». Такім чынам, за пераклад з санскрыту кнігі «Рыгведа. Кола І» ён атрымаў ад фонда «Вяртанне» грашовую ўзнагароду, аналагічную першым прызам у намінацыях «Проза» і «Пераклад», — $2000 па курсе Нацбанка.

Астатнія фіналісты атрымалі заахвочвальныя прызы ў памеры $500 па курсе Нацбанка. У намінацыі «Проза» гэта Аліна Длатоўская з кнігай «Ген зямлі» і Іван Стома з кнігай «Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў», у намінацыі «Пераклад» — Алена Казлова з перакладам кнігі для дзяцей фінскага пісьменіка Ціма Парвела «Эла і сябры» і Андрэй Кім з перакладам Клайва Стэйплза Льюіса «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і Гардэроб».

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў «Грай-кафэ» ў Мінску.

Сёлета ў журы прэміі ўваходзілі: Ігар Бабкоў, Міхал Бараноўскі, Павал Бераговіч, Марына Весялуха, Сяргей Дубавец, Марыя Мартысевіч, Усевалад Сцебурака.

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Андрусь Горват, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Міхал Бараноўскі, Адэля Дубавец, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і інш.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць