Грамадства3939

Канапацкая падрыхтавала законапраект аб выкарыстанні і ахове бела-чырвона-белага сцяга

Падрыхтаваны законапраект аб выкарыстанні і ахове бела-чырвона-белага сцяга — першага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У бліжэйшы час дэпутат Ганна Канапацкая накіруе праект закона на разгляд Палаты прадстаўнікоў, паведамляе «Арт Сядзіба».

З гэтай нагоды 14 траўня а 18-й гадзіне ў кангрэс-холе гатэля «Вікторыя» (пр-т Пераможцаў, д. 59) адбудзецца публічная прэзентацыя законапраекта, які рэгулюе прававыя асновы выкарыстання, папулярызацыі і аховы бела-чырвона-белага сцяга — дзяржаўнага сімвала Рэспублікі Беларусь у перыяд з 19 верасня 1991 года па 6 чэрвеня 1995 года, які мае асаблівае гістарычнае, духоўнае і культурнае значэнне для нашай краіны і яе жыхароў.

У межах прэзентацыі законапраекту адбудзецца абмеркаванне гэтай ініцыятывы, выступы дэпутатаў, актывістаў, гісторыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх і палітычных арганізацый, а таксама творчая праграма з удзелам беларускіх музыкаў.

Стварэнне гэтага законапраекта і праца па яго зацвярджэнні — ініцыятыва дэпутата Платы прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганны Канапацкай у працяг шматгадовай кампаніі аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці бела-чырвона-беламу сцягу, якую праводзілі «Арт Сядзіба», Зміцер Дашкевіч, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і іншыя актывісты ды арганізацыі.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»22

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць