Свет22

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік

У расійскай Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт чыгуначнага моста праз раку Віледзь. У выніку з рэек сышлі вагоны грузавога цягніка. Пра здарэнне паведаміў губернатар рэгіёна Аляксандр Цыбульскі, піша The Moscow Times.

Фота: t.me/jest29reg

Паводле слоў Аляксандра Цыбульскага, здарэнне адбылося ў 5:10 раніцы. Прычынай ён назваў нейкі «інцыдэнт», абставіны якога высвятляюць сілавыя структуры.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў. Пралёт абрынуўся на перагоне паміж станцыямі Чаромуха і Віледзь. Рух на гэтым участку спынены, на месца здарэння накіравалі аднаўленчыя цягнікі.

З-за аварыі на станцыях Сальвычагодск, Котлас-Паўднёвы і Віледзь затрымаліся дзесяць пасажырскіх цягнікоў, якія курсіруюць па лініі, што злучае гарады Варкуту, Сыктыўкар і Лабытнангі з іншымі гарадамі Расіі. Пасажыраў перавозяць аўтобусамі праз пашкоджаны ўчастак, а з іншага боку для іх арганізавалі рэзервовыя цягнікі.

Фактычна ў выніку гэтага Рэспубліка Комі засталася без чыгуначнага злучэння з астатняй Расіяй. Аб'язных або запасных руцей на гэтым кірунку няма, таму пусціць цягнікі ў абход разбуранага моста немагчыма.

Відавочцы расказалі, што перад абрынаннем пачулі рэзкі аглушальны гук. Паводле звестак урада Архангельскай вобласці, цыстэрны грузавога цягніка, якія ўпалі з моста, былі пустымі, таму разліву нафтапрадуктаў не адбылося.

Украінскія маніторынгавыя каналы сцвярджаюць, што сярод магчымых прычын здарэння разглядаецца дыверсія. Тэлеграм-канал Supernova+ апублікаваў скрыншот каментароў у мясцовым канале, дзе адзін з карыстальнікаў піша пра падрыў чыгуначных шляхоў. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай версіі няма.

Абрынуты мост з'яўляецца часткай Пячорскай чыгункі — важнага транспартнага калідора, які забяспечвае пасажырскія і грузавыя перавозкі ў паўночныя рэгіёны Расіі.

Мясцовы жыхар адзначыў, што аднаўленне моста будзе вельмі складанай задачай. Паводле яго слоў, гэта адзіны мост на кірунку да Варкуты, па якім пастаянна ходзяць грузавыя цягнікі. Альтэрнатыўнага маршруту няма, а аўтамабільнай дарогі да Варкуты таксама не існуе.

У Архангельскай вобласці ў сувязі з гэтым увялі надзвычайнае становішча.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт3

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт3

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць