Свет11

У шоу Сашы Барона Коэна сенатар бегаў са спушчанымі штанамі і крычаў расісцкія лозунгі ВІДЭА

Сенатар-рэспубліканец у заканадаўчым сходзе штата Джорджыя Джэйсан Спенсэр складзе свой мандат на працягу месяца, пасля таго як дазволіў сабе расісцкія выказванні і агаліўся на тэлешоу рэжысёра Сашы Барона Коэна, заявіў прэс-сакратар палаты Дэвід Рэлстан. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN.

Спенсэр сыдзе ў адстаўку да 31 ліпеня, удакладніў сакратар.

Падчас перадачы «Хто ёсць Амерыка?» На канале Showtime Спенсер па прапанове Коэна паказваў сябе ў ролі вайскоўца і дэманстраваў, як ён будзе адцягваць тэрарыстаў падчас бою. Для гэтага ён пачаў выкрыкваць расісцкія лозунгі, якія тычыліся чорнага насельніцтва, а затым зняў штаны. Дэманструючы свой голы зад, сенатар крычаў «ЗША» і «Амерыка».

23 ліпеня Спенсэр прынёс прабачэнні за свае выказванні, але адхіліў магчымасць сыход з заканадаўчага сходу. Калі б не скандал, тэрмін яго мандата завяршыўся б у кастрычніку - у маі ён прайграў партыйныя праймерыз.

Саша Барон Коэн — брытанскі камедыйны рэжысёр, акцёр і сцэнарыст. Ён вядомы сваімі скандальнымі фільмамі «Борат», «Бруна» і іншымі, у якіх сам граў галоўныя ролі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць