Грамадства9292

У новых школьных падручніках вайна 1812 года зноў стала «Айчыннай». Па чыёй ініцыятыве?

У новым навучальным годзе беларускія васьмікласнікі атрымалі новыя падручнікі па гісторыі Беларусі. Аўтары кнігі «Канец XVIII — пачатак XX стагоддзя» — гісторыкі Сяргей Паноў, Святлана Марозава і Уладзімір Сосна, якія складалі і многія папярэднія дапаможнікі. 

«Наша Ніва» звярнула ўвагу, што раздзел, прысвечаны вайне 1812 года, у новых падручніках называецца «Беларусь у перыяд Айчыннай вайны 1812 года». 

Адметна, што ў папярэдняй версіі падручніка аналагічны раздзел называўся проста як «Беларусь у перыяд вайны 1812 года». 

Адкуль жа ўзялася каланіяльная ацэнка той вайны як «айчыннай»? 

«Гэта вайна была вайной дзвюх імперый — французскай і расійскай, якая вялася на нашай тэрыторыі. Мы не былі часткай французскай імперыі, а расійскай толькі-толькі былі захоплены. Беларусы ваявалі з усіх бакоў — пераважна як рэкруты ў расійскім войску, пераважна як добраахвотнікі ў французскім. Гэта трагічная вайна, ніяк не айчынная для нашага народа», — здзіўляецца прафесійны гісторык Валянцін Голубеў пазіцыі калег. 

Але што кажуць самі аўтары? 

Пасля размовы з імі (а тыя просяць не называць канкрэтных імёнаў) робіцца зразумела, што і яны не трымаюцца ацэнкі «айчыннасці» вайны. 

«Гэта не пазіцыя аўтараў выдання. Вайна насіла характар «айчыннай» толькі для расійскіх губерняў, — прызнае адзін з аўтараў падручніка. — Некалі Пятро Брыгадзін напісаў, што яна мела адценне грамадзянскай. Можа, гэта і не зусім так, але айчыннай яна для насельніцтва беларускай губерняў дакладна не мела, бо жыхары ваявалі па розныя бакі».

Чаму ж тады ў назве параграфа запісана абсалютна іншае? 

«Што тычыцца [айчыннага] характару вайны, то гэта пазіцыя навуковая. Мы раіліся з кіраўніком Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вячаславам Даніловічам, ён яе прытрымліваецца. Зрэшты, у тэксце параграфа няма высноваў, што яна была для нас айчыннай. Пытайцеся ў Даніловіча», — кажа адзін з аўтараў. 

«Але наўрад ці адказ вас задаволіць, як і нас», — сказаў іншы аўтар. 

Што ж кажа кіраўнік Інстытута гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч? 

«Гэты тэрмін (Айчынная вайна 1812 года — «НН») зафіксаваны ў праграмах, па якіх рыхтуюцца падручнікі. Чаму ў ранейшым падручніку была не такая фармулёўка? Дык іншая праграма была. Замянілі яе даўно, нават не пры гэтым міністры. І мы працуем у адпаведнасці з зацверджанымі праграмамі. Зрэшты, назва «Айчынная вайна» існавала ў нашай гістарыяграфіі. Хтосьці так не лічыць. Гэта пытанне спрэчнае, але я не бачу тут чагосьці страшнага — галоўнае, што грунтоўна раскрываецца змест тэмы і парадак баявых дзеянняў», — адказаў нам Даніловіч. 

У Міністэрстве адукацыі на запыт «Нашай Нівы» пакуль што не адказалі.

Варта таксама адзначыць, што змест параграфа ў новым падручніку выкладзены вельмі годна і з беларусацэнтрычных пазіцый. 

Можна выказаць здагадку, што дысананс загалоўка і зместу — гэта вынік кампрамісу між старой, саўдэпаўскай, і новай гістарычнай школамі.

Раней падручнікі па гісторыі для беларускіх школьнікаў пісалі людзі, якія ў свой час баранілі дысертацыі па гісторыях камсамолу. Цяпер жа падобныя кадры збольшага застаюцца ў рэцэнзентах. 

Каментары92

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3510

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

Сям’я школьніка з Баранавічаў два гады спрабуе спыніць ягоны булінг у школе3

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

Асятровы Месяц сёлета супадзе з зацьменнем і пачырванее

Легендарны баксёр Тэрэнс Кроўфард падарыў Уладзіміру Зяленскаму шчанюка. Яго радавод і мянушка нясуць глыбокі сэнс1

Памерла легенда кантры-музыкі Долі Партан2

«Хто сёння табе гарантуе, што пройдзеш кантроль?» Як беларусы дабіраюцца з Польшчы на радзіму праз Грузію і Расію2

«Не было б БНФ — не было б і сесіі. Не сабраліся б на яе камуністы». Навумчык рэзка адказаў «абвяргацелю» Цыганкову34

Ціханоўскі: Ютуб выплаціў мне амаль $40 тысяч рэкламнага даходу, налічанага яшчэ за 2020 год19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3510

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць