Здарэнні33

Вучоны растлумачыў, чаму ў гэтым сезоне восы так часта нападаюць на людзей. І як ад іх бараніцца

На мінулым тыдні стала вядома пра два выпадкі, калі восы пакусалі людзей. Адзін з іх адбыўся на выходных у Слуцку, там насякомыя напалі на дзяцей. Некалькімі днямі раней у тым жа Слуцкім раёне пасля ўкусаў восаў памерла 63-гадовая пенсіянерка. Восы сёлета сталі больш агрэсіўнымі? Пра асаблівасці паводзінаў насякомых распавёў Tut.by Аляксандр Шляхцёнак, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі наземных беспазваночных жывёл навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах.

Па словах эксперта, восы не сталі больш агрэсіўнымі, проста менавіта цяпер іх колькасць нашмат вышэйшая, чым улетку.

— Колькасць вос у прыродзе вагаецца і ў асноўным залежыць ад фактараў надвор'я. Калі іх больш, то больш выпадкаў нападу, а бывае, што іх менш, так склаўся год, таму фіксуюць менш выпадкаў нападу, — кажа ён. — Трэба ведаць біялогію віду. Колькасць большасці відаў грамадскіх складчатакрылых вос у дадзены перыяд часу максімальная. А іх у нас прыкладна паўтара дзясяткі відаў.

Эксперт распавядае пра жыццёвы цыкл восаў. У канцы красавіка-пачатку мая аплодненая царыца вос пасля зімы закладвае гняздо і пачынае ствараць новую сям'ю.

- Тады ёй у асноўным не да людзей, яна занятая і пабудовай гнязда, і вырошчваннем лічынак. Праз месяц з'яўляюцца працоўныя восы. Яны ўжо самі клапоцяцца пра нашчадкаў, кормяць, а царыца займаецца толькі адкладваннем яек, з якіх з'яўляюцца лічынкі і потым новыя асобіны. Да канца верасня гняздо разрастаецца, і колькасць вос павялічваецца, - адзначае ён.

Па словах Аляксандра Шляхцёнка, у адным гняздзе, да прыкладу, германскай асы да канца сезона можа быць 2-3 тысячы асобін, у шэршняў - каля 500. Большая частка складчатакрылых вос селіцца ў зямлі, часцей за ўсё гэта былыя мышыныя хады, шэршні - у дуплах дрэў, закінутых вясковых хатах.

Колькасць вос залежыць не толькі ад пары года, але і ад сезону. У гэтым сезоне іх трохі больш, чым у мінулым.

— Гэты сезон трошкі анамальны па тэмпературным рэжыме. Але такія сезоны ўжо былі. У гэтым годзе было так: высокі тэмпературны рэжым змяняў кароткі перыяд дажджоў. Але ў адрозненне ад папярэдніх сезонаў, у гэтым больш высокія летнія тэмпературы, таму і актыўнасць, і колькасць вос расце. Акрамя гэтага, ёсць шматгадовыя ваганні колькасці, звязаныя з сонечнай актыўнасцю. Мы адзначалі, што раз у 11-12 гадоў колькасць вос некалькі вышэйшая, чым у іншыя гады.

Да таго ж у гэтым сезоне шмат яблыкаў, а восы сілкуюцца садавінай, гэта вугляводы. Лічынак яны выкормліваюць жывёльнай ежай, а дарослыя асобіны ядуць вугляводы, - распавядае Аляксандр Шляхцёнак.

Вучоны звяртае ўвагу, што пазбегнуць сустрэчы з восамі можна, выконваючы меры бяспекі. Не трэба падыходзіць да іх гнязда на пяць метраў і бліжэй. Восы будуць абараняць сваё гняздо і могуць ўджаліць. Не варта самастойна прыбіраць асінае гняздо, асабліва, калі ў вас няма адмысловага касцюма. Лепш выклікаць МНС.

Таксама не трэба запускаць вос ў пакой, дзе вы варыце варэнне. А калі ясцё яблык, то трэба ўважліва глядзець, ці не з'елі вы разам з ім асу. Яна можа патрапіць у рот, уджаліць у язык — чалавек можа задыхнуцца.

Калі вы седзіце на летняй тэрасе кафэ і да вас прыляцела аса, то ад яе можна акуратна чымсьці адмахнуцца. Яна зляціць.

Але калі вы выпадкова да яе дакрануліся або прыціснулі, то яна, хутчэй за ўсё, вас уджаліць.

Па словах Аляксандра Шляхцёнка, анафілактычны шок на ўкус восы можа ўзнікнуць у 1-2% выпадкаў. І калі такія выпадкі ў сям'і былі, то варта мець пры сабе патрэбныя прэпараты, каб своечасова аказаць першую дапамогу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць