Свет7272

Прарасійскія сілы ва Украіне вылучылі адзінага кандыдата ў прэзідэнты

Ім стаў адзін з паплечнікаў Януковіча.

Юрый Бойка — злева. Фота Wikimedia Commons.

Партыі «Апазіцыйны блок» і «За жыццё» стварылі «Апазіцыйную платформу — за жыццё» і вылучылі кандыдатуру Юрыя Бойкі для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. За новай кааліцыяй стаіць уплывовы Віктар Медвядчук — кум Уладзіміра Пуціна і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны за часамі Леаніда Кучмы. Ён заняў пасаду старшыні палітрады платформы.

60-гадовы Юрый Бойка пры Януковічу быў міністрам паліва і энергетыкі Украіны.

Вядомасць ён здабыў, у тым ліку, пабіўшы «ўкраінскага Жырыноўскага», Алега Ляшко, у жывым эфіры.

«Сфармуляваўшы стратэгічныя задачы, мы ад слоў перайшлі да справы і даказалі, што там, дзе гаворка ідзе пра выратаванне народу ад тарыфнага генацыду, пазыковай кабалы, палітыкі драпежніцкага нацыяналізму, няма месца амбіцыям і палітычнаму эгаізму», — заявіў Віктар Медвядчук. Паводле яго слоў, аб'яднанне «Апазіцыйная платформа — за жыццё» на прэзідэнцкіх, парламенцкіх і мясцовых выбарах будзе адстойваць «інтарэсы жыхароў Паўднёвага Усходу, рускамоўнага насельніцтва і ўсіх тых, хто разумее неабходнасць кардынальнай змены палітыкі цяперашняй улады».

Юрый Бойка родам з Горлаўкі, якая цяпер акупаваная расійскімі сіламі. Ён удзельнічаў у выбарах 2014 года, набраў на іх 0,19% галасоў. 

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне адбудуцца 31 сакавіка. Як мяркуюць украінскія аналітыкі, асноўная барацьба на іх разгорнецца паміж дзейным прэзідэнтам Пятром Парашэнкам і былой прэм'еркай Юліяй Цімашэнка. Яны блізкія па палітычных поглядах, але адлюстроўваюць інтарэсы розных бізнэс-груповак. У барацьбу можа ўключыцца і нейкі новы палітык з незалежніцкімі і праеўрапейскімі поглядамі. У якасці такога называлі былога міністра абароны Грыцэнку або спевака Вакарчука.

Згодна з апытаннямі грамадскай думкі, Юрый Бойка карыстаецца падтрымкай прыкладна 10% выбарцаў Украіны. Але ў якасці адзінага кандыдата ён зможа разлічваць на дадатковыя галасы жыхароў усходу і поўдня краіны. Як прадказваюць сацыёлагі, у выпадку выхаду ў другі тур ён саступіць і Пятру Парашэнку, і Юліі Цімашэнка.

Чытайце таксама: Праз паўгода ва Украіне адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Хто асноўныя кандыдаты?

Каментары72

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць