Свет5050

Маршалак Сената Польшчы зноў заявіў пра «мільён палякаў у Беларусі»

«Мы хочам мець добрыя кантакты з Беларуссю. Мы дбаем таксама пра вялізную масу палякаў, што жывуць у Беларусі. Больш за мільён палякаў жыве ў Беларусі», — цытуе маршалка Сената Польшчы Станіслава Карчэўскага Dziennik.pl.

Карчэўскі і раней заяўляў пра «мільён» палякаў у Беларусі — пасля свайго візіту ў Мінску у 2018 годзе.

Паводле звестак апошніх перапісаў насельніцтва Беларусі, палякамі запісалася між 2 і 3% людзей. Прычым большасць палякаў назвалі сваёй роднай мовай і мовай хатняй камунікацыі беларускую. «Мільён» палякаў у Беларусі можа быць, калі палякамі лічыць усіх каталікоў, якіх недзе каля мільёна і ёсць. Аднак большасць каталікоў лічаць сябе беларусамі.

Карчэўскі ў размове з журналістамі назваў «скандальным» дэмарш дэпутатаў Сената ад апазіцыйнай Грамадзянскай платформы. Яны, нагадаем, пакінулі залу ў знак пратэсту супраць прыезду прадстаўніка «рэжыму Лукашэнкі».

Каментары50

Цяпер чытаюць

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі3

У Гродзенскім раёне мужчына пайшоў у лес і не вярнуўся

Італія прыпыніла «шэнген» з Іспаніяй на фоне мігранцкага крызісу ў Сеуце

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю40

У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі3

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць