Андрэй Расінскі. Кадры

Імперскі скандал Населенай выспы

Экранізацыя вядомай фантастыкі братоў Стругацкіх выклікала закалоты ў Крыме.

posterНаселеная выспа (Обитаемый остров: фильм первый)
Расея, 2009, каляровы, 110 хв.
Рэжысёр: Фёдар Бандарчук
Ролі выконваюць: Васіль Сцяпанаў, Юлія Снігір, Пётр Фёдараў, Аляксей Серабракоў, Фёдар Бандарчук, Гоша Куцэнка, Сяргей Гармаш, Ганна Міхалкова
Жанр: фантастыка паводле аднайменнага раману братоў Стругацкіх
Адзнака: 5,5 (з 10)

2157 год. Маскоўскі студэнт Максім трапляе на таталітарную планету Саракш. Былой імперыяй, што вядзе зацятыя войны з колішнімі правінцыямі, кіруюць Невядомыя Бацькі, якія маніпулюць насельніцтвам, апраменьваючы яго. Максім стане гвардзейцам, тэрарыстам, катаржнікам – і галоўным абуральнікам таталітарнага супакою…

“Населеная выспа” – экранізацыя дысыдэнцка-камуністычнай фантастыкі братоў Стругацкіх, надрукаванай шчэ ў 1968 годзе. Алігархічны рэжым Палітбюро, татальная мана, дзяржаўнае разлажэньне – ідэальнае люстэрка для пуцінскае Расеі.

Толькі на экране халодны, грувастка-гламурны фашызм у фіялетавых колерах і з мёртвымі панакрадзенымі цытатамі (“Узгадаць усё”, “Бягун па лязу брытвы”, “Завадны апельсін”). Жывою іроніяй вылучаюцца прагноз радыёактыўнага надвор’я і “Псіхапанарама” (перадачка з трызненнем выклікала радасць у беларускай аўдыторыі). Але па-над усім патрыятычныя крыкі замбаваных, ганаровая статуарнасць “моцнага белазубага прыгажуна, надзеленага ўнікальнымі здольнасцямі” (Васіль Сцяпанаў у ролі Максіма) – і недарэчныя крыўлянні падпольшчыкаў (абавязковыя Гоша Куцэнка і Сяргей Гармаш).

Самому Барысу Стругацкаму фільм спадабаўся: “Карціна знятая вельмі блізка да тэксту, героі вельмі добрыя.”

Затое стужка вельмі не спадабалася Ўкраіне. Украінскія эколагі абвінавацілі рэжысёра Фёдара Бандарчука, што ён моцна пашкодзіў крымскі запаведнік Казантып, дзе, насуперак ахоўным правілам, здымаліся танкавыя бітвы. Бандарчук, аўтар “9 роты” і ўдзельнік акцыі “Сувязны прэзідэнта” (Пуціна), ад каментароў ухіліўся.

За яго гаворыць патрыёт і гвардзеец Гаал, з кінафільму: “За што яны нас так ненавідзяць? Гэта былая правінцыя. У нас была адна гісторыя.”

Ганаровы працяг радыёактыўнай і выпаленай “Населенай выспы” плануецца праз некалькі месяцаў.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму3

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову10

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня4

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць