Свет

Новым Папам Рымскім можа стаць кардынал, які быў у Беларусі і цытаваў Барадуліна

Аўтарытэтная італьянская газета La Stampa лічыць, што новым Папам Рымскім можа быць абраны 70-гадовы Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П'етра Паралін. Выданне назвала яго адным з асноўных прэтэндэнтаў. Гэтаму прэтэндэнту не зусім чужая беларуская праблематыка, і на нядаўняй сустрэчы з беларускімі іерархамі ён дэманстраваў вялікую абазнанасць, што ў нас робіцца, піша Katolik.life.

Новым Папам Рымскім можа стаць кардынал, які быў у Беларусі, Украіне і РФ, цытаваў Барадуліна
Сустрэча з беларускай моладдзю ў Мінску ў 2015 годзе

Кардынала Параліна добра ведаюць на постсавецкай прасторы, і ён таксама добра арыентуецца ў сітуацыі ва Усходняй Еўропе. Ён у свой час наведваў з афіцыйнымі візітамі Беларусь, Украіну і Расію.

Апошнія стасункі беларускіх іерархаў з кардыналам адбыліся літаральна два месяцы таму. Як расказаў тады Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, кардынал Паралін цікавіўся «канкрэтным жыццём нашых вернікаў і адначасова нашага грамадства»:

«Былі і асабістыя пытанні, пра якія я і не меркаваў, што ён можа ведаць. Убачыўшы маё здзіўленне пытаннем, патлумачыў: «Гэта Ватыкан».

У 2015 годзе на сустрэчы з моладдзю ў Мінску кардынал Паралін цытаваў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, прызнаваўся, што ўзрушаны ягонымі вершамі. Таксама падчас выступлення ў Кафедральным касцёле ён цытаваў Уладзіміра Някляева і Валярыну Куставу. 

А на перамовах з уладамі кардынал тады казаў, што Святы Пасад гатовы дапамагчы ў імкненні Беларусі да большай адкрытасці ў адносінах да Еўрапейскага Саюза, да астатняга свету, паколькі «палітыкай Ватыкана кіруе перакананасць у тым, што цяжкасці павінны вырашацца не праз ізаляцыю, а праз дыялог».

Візіт Параліна ў Беларусь садзейнічаў тады вызваленню палітычных зняволеных.

У цэлым Дзяржсакратар Паралін не раз сустракаўся з беларускімі біскупамі ў Ватыкане. На адной з такіх сустрэч кардынал выказваў

«глыбокую занепакоенасць станам замежных святароў, якія маюць цяжкасці з атрыманнем дазволу на служэнне ў Беларусі, а таксама немагчымасцю для святароў, якія наведваюць краіну, служыць Эўхарыстыю без дазволу ўлады».

Кардынал тады задаваў рытарычнае пытанне, ці ёсць яшчэ дзесьці ў свеце нешта падобнае. На думку кардынала, такое становішча рэчаў з'яўляецца непрымальным.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць