Свет

ЗША ўводзяць пошліны да 3521% на сонечныя панэлі з Паўднёва-Усходняй Азіі

Вашынгтон уводзіць пошліны ў памеры да 3521% на імпарт сонечных панэляў з краін Паўднёва-Усходняй Азіі. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на даныя Міністэрства гандлю ЗША.

Ілюстрацыйнае фота

Паводле меркавання амерыканскага боку, мера падтрымае вытворчасць унутры краіны. У той жа час, лічаць аналітыкі, гэта ўдарыць па энергетычных кампаніях, якія разлічвалі на пастаўкі таннага абсталявання з-за мяжы.

Пошліны закрануць вытворцаў сонечных панэляў з В'етнама (395,9%), Малайзіі (34,4%) і Тайланда (375,2%). Максімальныя тарыфы ўведзены для Камбоджы (3521%). На гэтыя чатыры краіны прыпадае каля 77% імпарту сонечных панэляў.

Рашэнне аб павышэнні пошлін было прынята па выніках расследавання, якое пачалося яшчэ пры адміністрацыі Джо Байдэна. Яго вынікі паказалі, што вытворцы сонечных батарэй з краін Паўднёва-Усходняй Азіі дзякуючы дзяржаўным субсідыям пастаўлялі ў ЗША абсталяванне па цэнах ніжэй сабекошту вытворчасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава3

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі распаўсюджваецца правакатыўная суполка Dolgb у адказ на «прыезд 150 тысяч пакістанцаў». Што за яна?18

Сыраварня ў Копысі, якую ўчора інспектаваў Лукашэнка, належыць Сяргею Цяцерыну. Але, відаць, не надта яго радуе 3

З'явілася новая дата меркаванага адкрыцця Нацыянальнага стадыёна ў Мінску

Адбываецца дэтанацыя боепрыпасаў на складзе расійскай арміі ва Уладзімірскай вобласці2

«Завод па перапрацоўцы глею». У справе будаўніцтва каналізацыйнага прыёмніка пад Жодзінам новы паварот2

Расійскі бізнэс блогера Улада Бумагі спрацаваў са стратамі амаль на паўтара мільёна даляраў

«Мы не кітайцы, мы тайцы». У Тайландзе звольнілі супрацоўніка нацпарка пасля канфлікту з расіянамі, якія павіталі яго па-кітайску «ні хаа»3

Ціханоўская ўпершыню возьме ўдзел у саміце Трохмор'я1

«Самі прыбіраюць, забяспечваюць, не трэба ні пра што думаць». Беларуска год сустракаецца з пакістанцам — дзеліцца ўражаннямі33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава3

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць