Меркаванні1515

Андрэй Ягораў: Як я схадзіў на беларускае палітычнае ток-шоу

Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў напісаў, як ён хадзіў на беларускае палітычнае ток-шоу і што з гэтага атрымалася.

Схадзіў я на ток-шоу АНТ «Наша жизнь», тэма тычылася Усходняга партнёрства. Некаторыя назіранні:

— Праграма мае ад пачатку зрэжысаваную структуру, каб правесці «правільную лінію»;

— Гэта дасягаецца запрашэннем экспертаў з пэўнымі ролямі і ўжо вядомымі ці ўзгодненымі меркаваннямі.

— Баланс экспертаў будуецца так, каб адно меркаванне («правільная лінія») дамінавала, а астатнія былі маргінальнымі.

— Мадэрацыя выбудавана не для рэальнага высвятлення тэмы праграмы, а для падкрэслівання «правільнай лініі», распальвання ці прыцішвання эмоцыяў, перадачы слова.

— Мадэратар сам можа не праводзіць ніякай лініі: падбор і баланс экспертаў усё вырашае.

— Людзі з альтэрнатыўным меркаваннем адразу запіхваюцца ў пэўную ролю: «апазіцыянер», «за Еўропу» і г.д.

— Удзельнікі крычаць (хаця і не ўвесь час) і выстрэльваюць па некалькі розных тэзісаў за рэпліку. Напрыклад: «Усходняе партнёрства карыснае, але слаба. Мы роўныя з еўрапейскімі краінамі. Не трэба нас нахіляць і навязваць. Дайце канкрэтных праектаў».

— Паколькі мадэрацыя фармальная, то ніхто не разбіраецца з кожным тэзісам.

— Адпаведна, рэагаваць на канкрэтны тэзіс можна толькі перабіваючы апанента, таму пачынаецца крык.

— Дасведчаныя ўдзельнікі, пачынаючы сваю рэпліку, гавораць нармальна, а потым паступова нарошчваюць гук, каб было менш магчымасцяў перабіць. Выглядае смешна.

— Калі табе даюць слова, то сказаць можна што заўгодна (але не факт, што іншыя дадуць дагаварыць). Што застанецца ў канчатковай версіі — не вядома, бо Джонні робіць усім мантаж.

Што можна рабіць:

— не гуляць сцэнарную ролю, а спрабаваць весці сваю гульню;

— выстрэльваць нечаканымі тэзамі ці пытаннямі;

— рэагаваць па сітуацыі: рыхтаваць нейкія тэзы асаблівага сэнсу няма, бо ўставіць іх, хутчэй за ўсё, не атрымаецца.

Вывад:

— хадзіць туды можна, але бессэнсоўна.

Фрагмент:

— (малады перспектыўны палітык): Мы патрабуем роўных адносінаў да нас як да еўрапейскай краіны, не трэба нам навязваць свае каштоўнасці і вучыць нас!

— (я, перабіваючы): А-а-а! Так вы дарослыя? А чаму ж вы працягваеце браць грошы на кішэнныя расходы?!

— (малады перспектыўны палітык, трохі разгублена): Якія грошы?

— (я): Крэдыты ЕБРР і ЕІБ, напрыклад…

— (усе правільныя эксперты): крыкі, што яны нам не проста даюць, а ім самім выгадна

— агульны крык.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць